РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падзор1
Дошка з глухой, скразной або краявой разьбой, якая акаймоўвае навісь страхі або даху; элемент дэкору. Выкарыстоўваецца пераважна ў жыллі, некаторых гаспадарчых пабудовах, брамах і варотах. П. часцей за ўсё аздабляюць будынкі і збудаванні з чатырохсільным дахам. Найбольш простыя П. – дошкі з краявой разьбой у выглядзе зубцоў або хвалі. Ажурная скразьная разьба з выкарыстаннем арнаментальных геаметрычных і раслінных матываў характэрна для жыллёвага будаўніцтва на У і ПдУ Беларусі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.