РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падчэні
 
(Падсені)
Адкрытая галерэя ў драўляных збудаваннях. Вырашалася як стрэшка (з вынасам 1,5 – 2 м) на слупах (круглага ці квадратнага сячэння), замацаваных укосінамі з гарызантальнымі бэлькамі. П. размяшчаліся з аднаго тарцовага ці падоўжнага боку будынка на даўжыню фасада, часам апяразвалі ўвесь будынак (кружганкі). У 17 – 19 ст. рабілі ў культавых і грамадскіх збудаваннях (гандлёвыя рады, корчмы, аўстэрыі, паштовыя станцыі), у крамах і дамах гандлёва – рамесніцкага насельніцтва для выстаўкі тавараў і аховы іх ад непагадзі (г. п. Мір Карэліцкага, в. Трабы Іўеўскага р-наў, г. Лунінец і інш.) і ў сельскіх жылых і гасп. пабудовах (да канца 19 ст.).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.