РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паланэз
Старадаўні польскі танец. Музычны памер ¾. Развіўся на аснове нар. танца-шэсця, які меў паважны, урачысты характар і называўся “пешым” (chodzony). У 17 ст. стаў танцам прывілеяваных слаёў грамадства і атрымаў назву П. У 18 ст. распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе. На Беларусі часцей сустракаўся ў гарадскім асяроддзі, нярэдка захоўваючы польскую назву “хадзоны”. Кампазіцыйны малюнак – лінія, круг. Асноўны рух – простыя крокі з прысяданнем на 3-ю долю такта. Той, хто ішоў у першай пары, задаваў астатнім выканаўцам разнастайныя фігуры. Роўны, падцягнуты корпус, ганарлівы позірк выканаўцаў надавалі танцу ўрачыстасць.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.