РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Палатно
Двухнітовая льняная тканіна, вырабленая ў хатніх умовах. Кужэльнае П., якое ткалі ў 11 – 14 і больш пасмаў, выкарыстоўвалася на жаночыя і святочныя мужчынскія кашулі, а таксама наміткі. З пачыснага (зрэбнага ў 8 – 10 пасмаў) П. шылі мужчынскія кашулі і порткі. Гатовае П. бялілі, потым качалі качалкамі і скручвалі ў сувоі (паставы). П. было абавязковым атрыбутам пасагу маладой.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.