РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паплавок
 
(Берасцянка2, Жмака, Корак, Плавец, Плавок, Поплаў)
Частка рыбалоўнай прылады, што прымацоўваецца да верхняй вяроўкі сеткавых снасцей або лёскі вуд для ўтрымання іх на плаву, ці на патрэбнай глыбіні. У Паазер’і называлі таксама берасцянка, трубка, на Палессі – поплаў, плавец, плавок, корак, жмака. Для сетак і невадаў П. выраблялі пераважна з бяросты: яе скручвалі ў трубку і замацоўвалі драўлянымі цвікамі. Праз сярэдзіну трубкі працягвалі вяроўку. П. рабілі часам з лёгкіх парод дрэва (ліпы, асіны, вярбы), кары хвоі, чароту. Вудачныя П. часцей выраблялі з птушынага пер’я (пераважна гусінага), радзей – з хваёвай кары, коркаў. Для абазначэння месца, дзе ставілі перамёты і стаўныя сеткі, у якасці П. выкарыстоўвалі галінкі, трысцё. У наш час для сетак і невадоў робяць пенапластавыя П., для вудачных П. побач з сінтэтычнымі матэрыяламі ўжываюць і традыцыйныя – гусінае пер’е, кару.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.