РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасека
 
(Пчальнік, Пчэльня)
Месца сталага ці часовага размяшчэння ў лесе, садзе, полі вулляў рознага тыпу і канструкцыі. На лясных П. ставіўся будам ці курэнь для пасечніка, паветка або невялікая хатка для пчалярскіх прылад. Пад П. выбіралі роўнае, сухое і зацішнае месца, багатае медадайнымі раслінамі, звычайна побач з невялічкай рачулкай, крынічкай ці стаўком. Прысядзібную П. абгароджвалі плотам, абсаджвалі дрэвамі і кустамі. П. называлі таксама выкарчаваную дзялянку лесу або поле на месцы выкарчаванага лесу.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.