РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Племя
Тып этнічнай супольнасці і сацыяльнай арганізацыі людзей, уласцівы першабытнаабшчыннаму ладу. Узнікла ў эпоху развітога родавага грамадства. Спачатку складалася з некалькіх экзагамных родаў ці груп, звязаных агульнасцю паходжання, асноўных элементаў гаспадаркі, звычаяў і абрадаў, міфалогіі і культаў, адзінствам дыялекту, самасвядомасці і саманазвы. На познім этапе мела своеасаблівую сістэму органаў самакіравання (нарады родавых старэйшын, агульны сход племя, ваенныя і грамадскія правадыры). У час заняпаду першабытнаабшыннага грамадства і ў эхопу ваеннай дэмакратыі ўтвараліся буйныя сацыяльна-паліт. супольнасці – саюзы плямён, аб’яднаныя адзінай уладай, агульнасцю гаспадарча-культурнага комплексу, тэрыторыі і інш. Яны ўзмацнілі моўныя і культурныя сувязі паміж асобнымі П., садзейнічалі змешванню іх і трансфармацыі ў новыя, адпаведныя класаваму грамадству, этнасацыяльныя супольнасці – народнасці. Рэшткі племянных адносін доўгі час захоўваліся ў нар. побыце, культуры, міфалогіі, культах, звычаях і абрадах.
 
На тэр. Беларусі ў неаліце жылі П. верхнедняпроўскай культуры, дзяснінскай культуры, днепра-данецкай культуры, лейкападобных кубкаў культуры, нарвенскай культуры, нёманскай культуры, тыповай грабеньчата-ямачнай керамікі культуры, шарападобных амфар культуры; у бронзавым веку – лужыцкай культуры, паўночнабеларускай культуры, прыбалтыйскай культуры, прыбалтыйскай культуры, сосніцкай культуры, сярэднедняпроўскай культуры, тшцінецкай культуры, , шнуравай керамікі культуры; у жалезным веку – банцараўскай культуры, днепра-дзвінскай культуры, зарубеніцкай культуры, мілаградскай культуры, паморскай культуры, штрыхаванай керамікі культуры; у раннім сярэднявеччы – аб’яднанні П. усх. славян – дрыгавічы, крывічы, радзімічы, а таксама заходнябалцкія плямёны – дайнова, паляксяне, ятвягі, якія ў 10 – 13 ст. уваходзілі ў ятвяжскі племянны саюз. У дарэвалюцыйнай этнаграфіі, інш. грамадскіх навуках, л-ры і публіцыстыцы тэрмін “П.” ўжываўся ў сэнсе народ.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.