РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Грэбень1
Пласцінка (пераважна з косці) з зуб’ем для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі.
 
Г. для расчэсвання выкарыстоўваюць і ў якасці музычнага інструмента – меладычнага ці рытмічнага. У першым выпадку паміж зубамі Г. замацоўваюць ліст тонкай паперы, лёгка кранаючыся якой вуснамі, выканаўца спявае мелодыю. Гукавыя ваганні, што пры гэтым узнікаюць, перадаюцца на паперу і, праходзячы паміж зубамі Г., узмацняюцца. Гучанне інструмента даволі чыстае, насычанае і своеасаблівае па тэмбру, афарбоўка якога залежыць ад таго, хто (жанчына ці мужчына) іграе на ім. Выкарыстоўваюць Г. у практыцы сольнага і ансамблевага музіцыравання як уласна інструментальнага (разам з гармонікам, скрыпкай і бубнам), так і вакальна – інструментальнага (для суправаджэння спеваў, напр., жартоўных песень, прыпевак). Пры выкарыстанні Г. як рытмічнага інструмента хутка соўгаюць па яго зубах палачкай, узнаўляючы рытмічныя фігуры, залежныя ад рытмічнай структуры мелодыі. Г. для расчэсвання валасоў служыць таксама сурдзінай пры ігры на скрыпцы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.