РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Парабкі2
Наёмныя работнікі з беззямельных сялян, якія працавалі па найму ў феадалаў у фальварках ці на вотчыных прадпрыемствах і ў гаспадарках заможных сялян. Колькасць П. павялічылася ь 18 – 1-й пал. 19 ст. ў сувязі з разлажэннем феадальна-прыгонніцкай сістэмы і пашырэннем маёмаснай дыферэнцыяцыі сялянства. У 1773 у Копыскім графстве з 969 сялянскіх гаспадарак 163 мелі наёмных работнікаў, сярод якіх 108 П. У перыяд капіталізму працэс аббеззямельвання сялянства нарастаў і на пач. 20 ст. на Беларусі налічвалася 150 тыс. с.-г. рабочых П.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.