 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Спарыш
|
Мiфалагiчны персанаж, надзелены тымi ж функцыямi, што i С.–колас, — здольнасцю забяспечваць спор, багацце. Улiчыўшы разнажанравыя вераваннi аб С., можна казаць, што гэты вобраз не меў пэўнага аблiчча, выступаючы то ў нуляваморфным выглядзе, то набываючы чалавечае аблiчча. Спарыш, Спарышэнь — вобраз–кантамiнацыя прыганятага з мiфiчнай iстотай — таксама мог выяўляць асобныя зааморфныя рысы — звярка, змяi, матылька, птушкi, якiя ў народнай традыцыi ўспрымалiся як душы памерлых. Падобная структура вобраза сведчыць пра знітаваныя ў сiнкрэтычным адзiнстве ўяўленні аб бостве i продках–родапачынальнiках. Сувязь С. з продкамi праяўляецца ў супастаўленнi спарыша–снапа i спарынi–«барады» з апошнiмi каласамi як медыятарам памiж светамi, акрамя таго, мiфiчнага С. запрашаюць на покуць, садзяць на золаце, частуюць тыповымi памiнальнымi стравамi. Сваiмi функцыямi С. суадносiцца з боствамi памiраючай i ўваскрасаючай раслiннасцi — егiпецкiм Асiрысам, балтыйскiм Юмiсам (дарэчы, у латышскай мове jumis — падвойны плод) і да іх пад., iстотнае i яго супастаўленне з Дамавiком
(«спорнiкам») — адной з iпастасяў продкаў («Спорнiк — дамавiк. Трэба ўмець з iм жыць, будзе несцi грошы»).
Значную ролю ў рэканструкцыi вобраза С. займаюць супастаўленнi яго са змеем (спарыш — пеўнева яйка, з якога выседжваецца змей, што прыносiць багацце; «спорiш» — сам лятаючы змей; «Катора баба занiмаецца чарадзействам, то до ii пташка такая прылiтае, спорыш зовэцьця, то чорт») i асаблiва з вогненным змеем (параўн.: чорнае зерне ў жыце называлася i спарынёй, i галаўнёй i з’яўлялася ад манiпуляцый з галавешкай). Паказальнымi ў супастаўленнi спарыш — змей — агонь ёсць вераннi аб вужах, звязаных як з агнём, хатнiм агменем, так i з урадлiвасцю палёў.
Такiм чынам, у аснове вобраза С. — бога ўрадлiвасцi i дастатку — ляжаць паганскiя ўяўленнi аб продках, ад якiх залежаў дабрабыт земляроба, i аб змеi як унiверсальным бостве ўрадлiвасцi. Пазней уяўленнi пра С. кантамiнавалiся з верай у хрысцiянскага Бога, i ўжо новы, больш важкi вобраз С.–боства як нельга лепей адпавядаў самым запаветным марам селянiна, калi той звяртаўся са словамi заклiнання–малiтвы: «Прыспары мне, Спарыш, i ў доме, i ў полi, // I ў гумне, i ў двары, i ў клецi, i ў печы, // I ў клецi карабом, i ў печы пiрагом...»
|
|
|
Крыніца:
Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І.
Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. –
Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|