РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міфалогія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 122
Абворваньне – правядзеньне вакол вёскі магічнай баразны, якая, паводле павер’яў, запыняла пашырэньне эпідэмій. У некаторых мясьцінах абрад выконваўся і ў XX ст. У розных раёнах абворваньне рабілі па-рознаму. Найчасьцей старыя кабеты і цнатлівыя дзяўчаты (зрэдку ўдзельнічалі і цяжарныя жанчыны) згаворваліся і зьбіраліся разам, распраналіся, распускалі валасы, упрагаліся ў саху і праводзілі ёю замкнёную баразну вакол вёскі. Адбывалася гэта апоўначы або да ўзыходу сонца. Калі ведалі пра ... Прачытаць
Абкурванне – гл. арт. Падкурванне
Абмыванне – гл. арт. Купанне
Абутак – элемэнт традыцыйнага строю, сэмантычна вылучаны ў багата якіх абрадах (калядных, пахавальных і інш.). У глыбокай старажытнасьці абутак быў своеасаблівым «пасьведчаньнем» родавай прыналежнасьці. Кожны род меў сваю форму абутку, матэрыялам для якога служыла скура з задніх ног татэмнай жывёліны. У Сярэднявеччы скураны абутак упрыгожваўся вышыўкай ніткамі. Узоры мелі магічны характар. Вядомыя абрады, у якіх па памерлых ахвяравалі стары стаптаны абутак. Яшчэ нядаўна мейсцамі існаваў звычай: на Ка ... Прачытаць
Абыдзёньнік – рытуальны знадбень (у беларусаў часьцей за ўсё Ручнік), выраблены ў пэўнай крызіснай сітуацыі: пры эпідэміі, падчас засухі, градабою ды іншых няшчасьцях (ёсьць зьвесткі пра тое, што ў некаторых мясьцінах абыдзёньнік апошні раз ткалі ў пэрыяд «калектывізацыі», у гады Другой Сусьветнай Вайны). Рытуал вырабу абыдзёньніка такі: у адной хаце за дзень ці за ноч жанчыны (часам толькі старыя, «чыстыя» або ўдовы) ці дзяўчаты пралі кудзелю і ткалі ручнік. Атрыманую тканіну ахвяравалі ў царкву, выраб ... Прачытаць
Абярэгі – прадмет, выява або дзеяньне, якім прыпісвалі магічную здольнасьць засьцерагаць ад няшчасьцяў і ад злых духаў. Ад эпохі палеаліту ў якасьці абярэгаў выкарыстоўвалі амулеты з зубоў, кіпцюроў і касьцей жывёлаў. Разнастайныя амулеты-абярэгі характэрныя для эпохі балта-славянскага язычніцтва і раньняга хрысціянства: у курганных могільніках на тэрыторыі Беларусі знойдзены амулеты-падвескі, зьмеевікі, зьмеегаловыя бранзалеты ды інш. Абярэгі служылі аховаю не толькі ад рэальнай пагрозы прыродных стыхі ... Прачытаць
Авечае руно – гл. арт. Воўна
Авечка – паводле міфалагічнага паданьня, як і сьвіньня, зьлеплена богам з гліны, толькі галава ў яе са смалы. Таму авечка баіцца гарачыні, хаваецца ў цень ад сьпякотнага летняга сонца. Прыручаная ў глыбокай старажытнасьці, авечка мела вялікае гаспадарчае і культавае значэньне. Добра дастасаваная да гадаваньня вандроўнымі пастухамі, яна дазваляла чалавеку выжыць ва ўмовах засушлівых, небагатых расьліннасьцю стэпаў, нагор’яў і да т. п. Авечка была адной з важных ахвярных жывёл (пасьля каня і каровы) або ... Прачытаць
Авідава гара – гл. арт. Відушава гара
Авідушава гара – гл. арт. Відушава гара
2009–2017. Беларусь, Менск.