РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 213
Конаўка3 – гл. арт. Кубак2
Кораб – ёмістасць для захоўвання і пераноскі сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, круп, гароху і інш.), сплеценая з лубу, саломы, лазы. Вышыня 40 – 110, дыяметр 35 – 70 см. Круглыя ці авальныя К. пераважна мелі канфігурацыю збанка, бочкі, гаршка, часта іх рабілі з вечкам; падстаўкай служылі адно ці два саламяныя звёны або лазовы прут. Мелі добрую вентыляцыю, таму ў іх нядрэнна захоўваліся прадукты. К. вылучаюцца разнастайнасцю форм, прыроднай прыгажосцю матэрыялу. Пашыраны былі на большай частцы Беларусі. Прачытаць
Корак – гл. арт. Паплавок
Корж – даўняе прэснае мучное печыва. На К. звычайна бралі жытнюю муку, крута замешвалі на вадзе або сыроватцы, дадавалі соль, соду. Пяклі на чарэні або на патэльні тоўстым блінам. Рабілі К. “праснаком на скорым часе”, як не было хлеба, ці ў пост, на памінкі. К. таксама елі, пакрыўшы яго на кавалкі і заліўшы смятанай або тоўчанымі ягадамі. Часам на К. бралі пшанічныя высеўкі, тоўчанае канаплянае ці льняное семя (Столінскі, Лельчыцкі, Рагачоўскі р-ны). Калі не хапала мукі, дадавалі тоўчаную вараную бульб ... Прачытаць
Коўбік – свіны страўнік, начынены мясам. Страўнік вычышчалі, разміналі; мяса з ашыйка, лапатак, сцёгнаў, часам кавалкі сала (Брэстчына) рэзалі, салілі, дабаўлялі духмяныя прыправы, шчыльна складвалі ў страўнік і зашывалі. Вешалі пад страхой у торбе ці ў кашы (каблуку). На З Беларусі К. да вясны трымалі ў расоле, потым высушвалі на сонцы. Правяленае мяса, захоўвалася да лета, яго бралі на сенакос, жніво, копку бульбы. Свіны страўнік маглі начыняць варанымі пасечанымі вантробамі, кашай са сваркамі, дранай ... Прачытаць
Коўш1 – драўляная выдзеўбаная пасудзіна для перасыпання збожжа, мукі. Мае доўгую або кароткую ручку. Авальны ў плане, вышыня 10 – 13 см, даўжыня з ручкай 30 – 50, шырыня 18 – 22 см. Доўгая ручка заканчваецца закручаным уніз канцом для падвешвання, кароткая мае ўнізе скразную адтуліну для пальцаў. Выраблялі К. з цвёрдых і менш цвёрдых парод дрэва. Шэраг К. – выдатныя ўзоры работы мясцовых майстроў. Для іх характэрны пластычнасць, выразнасць форм, прыгожы малюнак слаёў драўніны. Пашыраны ў многіх раёнах. Прачытаць
Коўш2 – гл. арт. Карэц1
Кош1 – гл. арт. Буч
Кош2 – гл. арт. Каробка1
Кравецтва – рамяство па пашыву верхняга адзення з палатна, сукна, футра( пераважна аўчын). Вядома з даўніх часоў. У 16 ст. ў буйных гарадах узніклі кравецкія цэхі (у 1634 Магілёўскі цэх атрымаў нават каралеўскую прывілею). У маёнтках працавалі прыгонныя рамеснікі – краўцы, якія абшывалі памешчыкаў і дворню ( у 19 ст. памешчыкі нярэдка пасылалі прыгонных у буйныя рамесніцкія цэнтры вучыцца кравецкай справе). У 2-й пал. 19 ст. К. на Беларусі было пашырана ў форме адыходніцтва. Краўцы – саматужнікі (звычайна ... Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.