РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адаптацыя
 
Паходжаньне: ад позналац. adaptatio прыстасаванне
Прыстасаванне чалавека або этнiчнай групы да клiматычных, геаграфiчных, сацы¬яльна-эканамiчных, культурна-бытавых i iнш. умоў жыцця, што ўплывае на станаўленне пэўнага ладу жыцця, псiхалогii, культуры. Пачатковы этап аб’яднальных этнiчных працэсаў. Вы¬значаецца дзейснай, актыўнай прыро-дай чалавека, яго мэтамi, сацыяльнымi нормамi, спосабамi ix дасягнення i санкцыямi за парушэнне гэтых норм. Сродкамi А. выступаюць мова, калектыўныя традыцыi, абрады, звычаi, якiя залежаць ад узроўню развiцця культуры. 3начэнне А. узрастае ў сувязi з паскарэннем тэмпаў сацыяльных змен, якiя закранаюць важныя бакi жыцця (мiграцыя, узроставыя змены, развiццё прамысловасцi, перамяшчэнне вялiкiх мас сельскага насельнiцтва ў горад, уздзеянне чалавека на агульнапланетарныя працэсы).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.