РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адведкі
Наведванне парадзiхi пасля родаў; традыцыйны звычай радзiннай абраднасцi. Лакальныя назвы водведы, адведзiны, провiдкi, наведы. У А. iшлi звычайна жанчыны (суседкi, сябpоўкi, сваячкi парадзiхi) без запрашэн¬ня ўсе разам цi паасобку у першыя 2-3 днi (на Палессi - у два тыднi i болей) пасля родаў, каб дапамагчы парадзiсе i яе сям'i у дамашнiх кло¬патах. Паводле норм звычаёвага права, у А. нельга было iсцi з пустымi рукамi, таму жанчыны неслi з сабою яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, масла, на Палесci - яшчэ боршч, аладкi, варэнiкi, сыр¬нікi, кампот з сушаных чарнiц (узвар). Мужчынам i незамужнiм дзяўчатам забаранялася хадзiць у А., забаронена было таксама цiкавiцца здароўем нованароджанага. На Беларусi гэты звычай захаваўся да нашага часу, асаблiва сярод сельскага насельнiцтва, толькi з некаторымi зменамi: у А. разам з жанчынамi ходзяць мужчыны i незамужнiя дзяўчаты, з сабой звычайна прыносяць падарункi дзiцяцi i парадзiсе, кветкi i iнш.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.