РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аднадворцы
Падатковая катэгорыя насельнiцтва на Беларусi у 19 ст.; этнасацыяльная група. Утворана паводле ўказа Сената ад 31.10.1831 з часткi бяднейшай шляхты, пераведзенай у А. па палiт. матывах (за ўдзел у паўстаннi ў Польшчы, на Беларусi i ў Лiтве 1830-31). На Пн Беларусi, у Пасожжы, Ашмянскiм i Лiдскiм пав. утваралi значныя кампактныя масівы рассялення. Пражывалi ў засценках, слабодах, фальварках. Лiчылiся аса-бiста вольнымi, пры дакументальным доказе свайго шляхецкага паходжання маглi быць вернуты ў дваранскае саслоўе. Займалi прамежкавае становiшча памiж дробнай шляхтай i заможным сялянствам. Большасць А. былi каталiцкай веры. Падзялялiся на аселых (мелi сваю зямлю цi былi арандатарамi) i неаселых (не мелi сродкаў вытворчасцi, працавалi па найму цi на адмiнiстрацыйных пасадах у панскiх маёнтках). Аселыя плацiлi штогод падаткаў 3 руб. з дыму, беззямельныя А.- арандатары - 2 руб., неаселыя - 1 руб. з мужчынскай душы. А. выконвалi рэкрутчыну з 15-гадовым тэрмiнам службы. Асноўны занятак - земляробства, значнае месца займалi жывёлагадоўля, агароднiцтва i садаводства. 3 падсобных промыслаў былi развiты пчалярства, рыбалоўства, паляванне, рамiзнiцтва. Жылыя i гаспадарчыя памяшканнi будавалi ў глыбiнi двара i аддзялялi ад вулiцы палiсаднiкам. Яны ўтваралi замкнёную (вяночную) цi П-падобную сiстэму забудовы з шыpокімi брамамi. У двары нярэдка стаяў лямус. Найбольш тыповая планiроўка жылля трохкамерная - хата + сенцы + хата. У адным жылым памяш¬каннi пражывала сям'я, другое - святлiца - служыла гасцiнай. Паўсядзённае адзенне мала адрознiвалася ад сялянскага. У мужчын - даматканая кашуля, што аапраўлялася ў свабоднага пакрою штаны, прыталены капот i даўгаполы жупан (чорнага цi шэрага колеру); у жанчын - кофты, аднатон¬ныя i каляровыя спаднiцы, нярэдка з узорнай набойкай. 3iмою насiлi кажухi, пакрытыя шэрым i чорным даматканым сукном. Некаторыя асаблiвасцi аахоўвалiся ў сацыяльнай псiхалогii, этычных нормах, авычаях i абрадах. Паводле ўказа Сената ад 13.8.1857 значная частка А. злiта з дзярж. сялянамi, А., якiя жылi на памешчыцкix землях, - з “вольнымi” людзьмi.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.