РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адрына1
 
(Пуня, Сельніца, Сяннiца)
Гаспадарчая пабудова для захоўвання сена, саломы, а таксама сельскагаспадарчага iнвентapy. У некаторых фальварках у А. малацiлi збожжа. Паводле функцыянальнага прызначэння займала сярэдняе месца памiж гумном i хлявом.. Памерамi, знешнiмi формамi i канструкцыйнымi асаблiвасцямi не адрознiвалася ад хлявоў. Ставiлi А. на прыгуменнi або непасрэд¬на ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў. Часам мела падлогу з плашчакоў. Назва «А». зафiксавалася на Гродзеншчыне, Гомельшчыне i у цэнтр. частцы Беларусi. На Магiлёушчыне А. называлi сяннiцай, у некаторых р-нах Брэстчыны – сельніцай.
 
Назва "пуня" запазычана з літоўскай мовы – “пуне”; шырока бытуе на Беларусі, а таксама ў Смаленскай, Наўгародскай і інш. абласцях РСФСР. У стараж. бел. мове зафіксавана ў пач. 16 ст.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.