РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аладкі
Традыцыйны мучны выраб. Муку замешваюць на заквасцы, разведзенай малаком, сыраквашай, сыроват¬кай. Пякуць на папярэдне змазанай тлушчам патэльнi у гарачым духу печы. Раней у святочныя i абрадавыя днi А. пяклi з пшанiчнай мукi вышэйшых гатункаў, у цеста дабаулялi яйкi, масла, соду або дрожджы; гатовыя А. палiвалi цёртым макам (часцей за ўсё на каляды), змазвалi маслам, мачалi ў растопленае сала (тук), смятану цi варэнне. А. былi пашыраны ў паўд.-ўсх., цэнтр. i зах. частцы Беларусi. Цяпер шырока распаўсюджаны па ўсёй тэр. рэспублiкi. На Палессi А. называюць блiны з таркаванай бульбы: вялiкiя¬ - на ўсю патэльню i малененькiя – “па ложцы”.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.