РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асаднікі
Ваенныя i цывiльныя каланiсты, якiх урад буржуазнай Поль¬шчы перасяляў з цэнтральных раёнау кpaiны ў Зах. Беларусь i Зах. Укрaiну з мэтай умацаваць там сваю сацыяльную i нацыянальную апору. Асаднiцтвa пачалося на аснове закона ад 17.12.1920 аб надзяленнi зямельнымi ўчасткамi легiянераў, якiя “асаблiва вызначылiся” у вайне супраць Сав. Pacii. На льготных умовах або дарма ўрад даваў А. зямельныя участкi (асады - адсюль i назва) па 15-45 га, значныя крэдыты на ix асваенне. На працягу 1921-39 у Зах. Беларусь i на Валынь пераселена каля 9 тыс. А. Пасялiлi ix пераважна ўздоўж сав.польскай гранiцы. Амаль усе яны пад-трымлiвалi ўрадавую палiтыку паланiзацы; бел. i Укр. насельнiцтва, у ба-рацьбе з рэвалюцыйным i нацыянальнавызваленчым рухам працоўных выконвалi палiцэйскiя функцыi, уваходзiлi ў Польскi саюз ускраін, эксплуата¬валi мясцовых сялян-батракоў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.