РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асадныя сяляне
Катэгорыя феадальна - залежных сялян у 16 ст., асноўнай павiннасцю якiх была асада¬грашовы аброк за карыстанне зямлёй. Плацяжы залежалi ад якасцi глебы. Па¬водле “Уставы на валокi” 1557 за валоку добрай зямлi плацiлi 106 грошай, зусiм дрэннай - 66. Грашовая павiннасць не выключала i плацяжоў натурай (працавалi ў гаспадарцы землеўласнiка). А. с. пераважалi у дзярж. уладаннях i складалi значную колькасць у маёнтках буйных феадалаў. З развiццём фальварачнай гаспадаркi (гл. Фальварак.) доля А. С. змяншялася. На У Беларусi, дзе фальваркаў было мала, яны складалi большасць сялянства. Асада паступова злiлася а чыншам, з канца 16 ст. А. с. называлiся чыншавымi сялянамi.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.