РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асілак
Герой многiх чарадзейных беларускiх казак, легенд, паданняў. Валодае незвычайнай сiлай: вырывае з каранямi дрэвы, кiдае каменныя глыбы, мае падчас “чортавы рэбры”. А. выступае нар. зaступнікам, змагаецца супраць прыгнёту i несправядлiвасцi. Вобраз А. пададзены, напр., у казках пра Кацiгарошка, Медзведзюка, Iлью Мурамца, Каваля-вернiдуба. Казачны А. блiзкi эпiчнаму волату.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.