РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асочнікі
Сяляне-слугi, галоўным абавязкам якiх была ахова пушчаў вялiкага князя цi буйных феадалаў, нагляд за звярынымi пераходамi i оступaмi, падрыхтоўка i ўдзел у паляваннi, нарыхтоўка для панскага двара пэўнай колькасцi дзiчыны. Вядомы з 14 ст. Жылi каля пушчаў у асобных вёсках i на хутарах, вызвалялiся ад паншчыны i грашовых падаткаў, аднак удзель-нiчалi ў ваенных паходах. 3а службу атрымоувалi 2 валокi зямлi, якiя не абкладвалiся падаткамi. 3 заняпадам паляўнiцтва, масавай высечкай лесу, развiццём лясных промыслаў i фальварковай гаспадаркi эканам. становiшча А. пагоршала. Колькасць ix скарацiлася, зямельны надзел зменшыўся спачатку да 1, а паводле «Ардынацыi каралеўскiх пушчаў» 1641 да 0,5 валокi. У 18 ст. змянiлiся абавязкi А.: ix паступова пераводзiлi на чынш, за зямельны надзе яны павiнны былi выплачваць дзякло (прадуктовы падатак), акрамя аховы лясоў, рамантавалi дарогi i масты ў пушчах, перавозiлi пошту, выраблялi i здавалi вугаль, дзёгаць.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.