РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асяніны
Дзень памiнання продкаў, асеннiя дзяды. Назва А. пашырана пераважна на Пн Беларусi. Святкавалiся праз тры тыднi пасля пакроваў. Шчодрасць абрадавага стала, забяспе¬чаная багатай парой года, вылучала А. як багатыя дзяды. Для ўрачыстай памiнальнай вячэры спецыяльна калолi парсюка цi рэзалi цялушку або авечку. Падрыхтоўка да А. уключала абавязко¬вую ўборку падвор'я (мужчыны скла¬далi на месца зiмоўкi прылады працы, парадкавалi дрывотню, падмяталi двор) i хаты (жанкi мылi сталы i лавы, бялiлi, калi была ў тым патрэба, сцены). Усе мылiся. Лiчылася, што чысцiня i парадак будуць уцехай продкам, душы якiх наведаюць колiшнюю гасподу, i гэта паслужыць зарукай ix ласкi i спагады жывым, паспрыяе iм у жыццi. На памiнальную вячэру клiкалi сваякоў, суседзяў. Гаспадар, запалiўшы свечку, звяртаўся да памерлых: “Прыходзьце да нас на асянiны усе тыя, што займалi гэту сялiбу!”. Падавалi звычайна ня¬цотны лiк страў: у бяднейшых сем'ях - 7, у багацейшых, заможных - 11 i больш. Перад тым як адведаць кож¬най абрадавай стравы (яны ўключалi куццю, кiслую капусту з ялавiчынай, юшку, посныя стравы), лыжку яе ад¬кладвалi ў асобную пасудзiну i ставiлi на падаконнiк - для душ памерлых. У застоллi панавала стрыманая, паваж-ная атмасфера: абменьвалiся толькi скупымi словамi, фразамi. Скрып брамкi, звон шыбы, рэзкi пошум апошнiх лiстоў на дрэве за акном успрымалiся як прысутнасць нябачных продкаў. А.старадаўняя, язычнiцкага паходжання, урачыстасць, сведчанне не столькi прымхлiвасцi, колькi высокай мараль¬насцi земляробаў з ix сталым ушанаваннем памяцi cвaix папярэднiкаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.