РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бабка1
 
(Баба4, Бабка-павiтуха)
Пажылая, спрактыкаваная i паважаная жанчына, якая валодала прыёмамi народнай медыцыны i выконвала акушэрскія функцыі ў час родаў, а таксама шматлiкiя абрады, звязаныя з адразаннем пупавiны, першым купаннем i спавiвaннeм дзiцяцi, укладаннем яго ў калыску i інш. Акрамя таго, яна iмкнулася «аблегчыць» пакуты парадзіхi магiчнымі дзеяннямі, заснаванымі на веры ў звышнатуральныя сiлы: развязвала вузлы, адмыкала замкi, расплятала косы i iнш. Пры першым купаннi Б. мела права даць дзiцяцi iмя (на Палессі гэты звычай называўся «ахрысціць дзiця з вады»). На працягу першых трох дзён пасля родаў Б. купала дзiця i рабiла ўсю хатнюю работу ў доме парадзiхi. На радзiнах Б.- самы шаноўны госць i распарадчык святочнага застолля, да якога яна гатавала спецыяльную абрадавую страву - бабiну кашу. У наш час ролю Б. на радзiнах звычайна выконвае старэйшая сваячка парадзiхi.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.