РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абутак
Састаўная частка адзення чалавека, якая засцерагае ногі ад шкодных знешнiх уздзеянняў. Адлюстроўвае ўмовы жыцця ; спецыфiку матэрыяльнай культуры народа. На тэр. Беларусi гарбарна-шавецкае рамяство з часоў Кіеўскай Pyci iснавала як самастойная галiна гарадскога рамяства. Археалагiчнымi раскопкамi выяўлены майстэрнi тых часоў па апрацоўцы скуры i вырабу А. (Полацк, Miнск, Пінск). На працягу стагоддзяў aсноўнымi тыпамi А. гараджан былi поршнi, чаравiкi, боты. Майстэрствам аздаблення вызначалiся жаночыя чаравікi. Іх вышывалi рознымi прыёмамi – шывок “назад iголкаю”, “вяровачкай” i шыццё “гусём”, пры якiм усю паверхню чаравiка ўсцiлаў геаметрычны арнамент. Больш просты узор складаўся з лiнiй, якiя ўтваралi прамавугольнiк або т. зв. прошву, больш складаны - са спалучэння кружкоў або т. зв. крынаў. Вышыты А. падшываўся тканінай. Некаторыя чаравiкi кроiлi з вытачкамi ў наску. Магнаты, гарадская знаць насiлi А. з дарагіх матэрыялаў, вытанчаных форм, упрыгожаны спражкамi i бантамi i інш. З развiццём грамадства удасканальвалiся тэхналогiя шавецкага рамяства, прынцыпы аздаб-лення А. Выпрацоўка новых форм залежала ад мастацкага воблiку ўсяго ансамбля адзення, развiвалася ў агульным еўрапейскiм стылi. Нар. А. выраблялi у xaтнix умовах або спецыяльныя paмеснікi-шаўцы. Ен бытаваў у жыхароў вёсак i дробных мястэчак i лепш, чым А. гараджан, стасаваўся з прыродна-клiматычнымi ўмовамi, спецыфiкай працы і заняткамі насельнiцтва. Самы старажытны тып А. беларусаў складаўся з трох частак: абгортак, прывязак i ўласна А. Абгорткi (анучы, завойкi) - 2 полкi белага палатна (каля 150 см даужынёю i 60 см шырынёю), якiмi абгортвалi ногі. Абгортка ног да шчыкалаткi кавалкам палатна пры хадзе басанож была пашырана сярод жанчын, асаблiва ў час жнiва. 3 пач. 20 ст. сталi насiць вязаныя з воўны або фабрычныя панчохi. Прывязкi (аборы, валокi) вiлi з пянькi, конскага воласу або наразалi са скуры. Мацавалi iмi абгортку па-рознаму: на Тураўшчыне i Мазыршчыне доўгiя (каля 6 м) прывязкi ўтваралi своеасаблiвую вяровачную панчоху, на Пн Беларусi былi кароткiя i абкручвалiся да шчыкалаткi. Пашыраны колер прывязак шэры, чорны, чырвоны.
 
Уласна А. ў мiнулым – плеценыя ці скураныя вырабы. Нязначнае распаўсюджанне мелi дзеравяшкi. Асноўны вiд плеценага А., якi бытаваў да пач. 20 ст., – лапцi (шчарбакi, кавярзнi). Iх плялi з лыка, пянькi, лазовай i вязавай кары. Найбольш вядомы лапцi касога i прамога пляцення. Скураны А. падзяляўся на два вiды: шыты з аднаго кавалка скуры – пасталы i з прышытай падэшвай i абцасам – боты, чаравiкi. Святочным мужчынскiм i жа-ночым А. былi таксама боты-выцяжкi (”чобаты”). Дыхтоўнасцю, пластычнай выразнасцю i адметнай аздобай вылучалiся боты наваколляў Турава i Давыд-Гарадка. Іх кроiлi з суцэльнага кавалка чорнай ці вохрыстай ялавай скуры, змацоўвалi ззаду швом. Высокiя халявы (да 50 см i вышэй) у месцы пераходу да ступнi прыгожа перахоплiвалiся гафрыраваным накшталт гармонікa паскам, а верхняя частка мела шырокiя дэкаратыўныя адвароты - кpaгi; да пластычна вытачаных абцасаў прыбiвалiся металiчныя падкоўкi. Усюды насiлi i боты з асадкай халяў у простыя зборкi. На святы жанчыны абувалi i чаравiкi (боцiкi, шнуроўкіi). Іх шьлi з завостраным наском, невыcокімi халяўкамi i вышэйшымi, чым у мужчынскiх ботах, абцасамi; спераду (часам збоку) шнуравалi тонкім раменьчыкам цi шнуркамi. Майстэрствам вырабу ботаў у 19 – пач. 20 ст. славiлiся шаўцы Петрыкава. Валены А. (валёнкi) з воўны чорнага, карычневага, белага i шэрага колеру набыў пашырэнне з канца 19 ст. i бытуе да нашых дзён. Гумавы А. (бахiлы) пачалi насiць у 1930-я г. Чырвоныя i чорныя бахiлы (глыбокія галошы) надзявалi звычайна на буркi. У сав. час выйшлi з ужытку лапцi, пасталы i iнш. няякасныя віды А., змянiлiся ўдасканалiлiся больш якасныявіды, знiкла розніцa ў А. гарадскix i вясковых жыхароў. Патрэбы насельнiцтва задавальняе абутковая прамысловасць, якая выпускае А. рознага прызначэння ; шырокага асартыменту.
Скураны абутак XII-XIII ст.
З раскопак Полацка, Менска, Горадні
Скураны абутак XII-XIII ст.
З раскопак Полацка, Менска, Горадні
Старадаўняе арнамэнтальнае аздабленьне абутку
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.