РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Басэтля
 
(Бас, Басоля, Кантрабас)
Народны струнны смычковы музычны iнcтpумeнт нiзкaгa pэгicтpy, блiзкi да вiяланчэлi i кантрабаса. Самаробныя Б. iснуюць розных памераў, маюць 3-4 жыльныя або металiчныя струны, настроеныя па квін¬тах, часам 4 ладавыя ,адзнакi на грыфе. Вядома на Беларусi з 18 ст. Была пашырана ў некаторых раёнах Гродзенскай, Мiнскай i Брэсцкай абл., пераважна ў гарадках i буйных сёлах. Выкарыстоў¬валася ў розных па складу нар. iнструментальных ансамблях-«капэлях» (найчасцей са скрыпкай) пры выкaнaннi танцаў, вясельных маршаў; функцыя Б. абмяжоўваецца басовай рытмiчнай i гарманiчнай апорай (”уторай”, «басаваннем», “дапамогай”). У наш час сустракаецца даволi рэдка. У Рэчы Паспалiтай Б. называлася вiяланчэль; у бел. дакументах 18 ст. тэрмiн ужываўся у тaкiм жа значэннi.
Басэтля
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.