РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Батлейка
 
(Батляемка, Вяртэп, Жлоб2, Остлейка, Яселка)
Бел. народны лялечны тэатр. Вядомы з 16 ст. Падобны да Б. тэатр апiсвае Герадот. Блiзкiя да Б. Укр. вяртэп (найбольш пашыраны ў 18-19 ст.), польская шопка (вядомая з 15 ст.).
 
Для паказу Б. рабiлi з дрэва скрынкi розных памераў, звычайна ў выглядзе xaткi (у батлеечнiка Патупчыка з Докшыц 1,5Х1,5 м) цi царквы, а гары¬зантальнымi перагародкамi (ярусамi -сцэнамi). Кожная сцэна-ярус мела проpaзi для ваджэння лялек. Сцэну, што нагадвада балкон, на якiм адбывалася дзеянне, аздаблялi тканiнай, паперай, геаметрычнымi фiгурамi з тонeнькix палачак. На заднiку сцэны малявалi абразы, зоркi, крыжы, вокны, лялечныя кампазiцыi на бiблейскi сюжэт i iнш. У скрынцы, падобнай да царквы, рабiлi купалападобны дах з крыжам. Скрынка закрывалася дзверцамi. Неабходнасць у шмат’яруснай будове скры¬нак адпала тады, кaлi паказы Б. набылi свецкi характар. Лялькi-персанажы ра¬бiлiся з дрэва, каляровай ткaнiны; валасы, бровы, вусы – з лёну цi аўчыны; вопратку шылi з ткaнiны. Лялькi маца¬валiся на драўляным цi металiчным шпянi, пры дапамозе якога батлеечнiк вадзiў ix па проразях у ярусе-сцэне. Вядомы таксама Б. з лялькамi-марыя¬нeткaмi на нiткax а вepxнiм прынцыпам ваджэння, пальчатачныя лялькi. Пака¬зы суправаджалiся словамi i музыкай, сцэна i лялькi асвятлялiся свечкамi. Батлеечнiк знаходзiўся за скрынкай, адтуль вaдзiў лялькi, гаварыў тэкст, падрабляючы голас персанажа. Часта ён адзiн спалучаў функцыi выканаўцы, драматурга, мастака, рэжысёра, музы¬канта, iншы раз быў i своеасаблiвым канферансье (звяртаўся непасрэдна да гледача, характарызуючы ад свайго iмя той цi iншы персанаж) . 3вычайна батлеечнiкi былi таленавiтымi акцёрамi - самародкамi.
 
Рэпертуар Б. багаты жыццёвым i фальклорным матэрыялам, незвычайным сюжэтам, вялiкай колькасцю персанажаў. Паказ складаўся звычайна з дзвюх частак: кананiчнай (рэлiгiйнай) свецкай (народна-бытавой). Кананiчны сюжэт разыгрываўся на вepхнiм, свецкi - на нiжнiм ярусе - сцэне. Найбольшай папулярнасцю карыстаўся свецкi рэпертуар з камiчнымi сцэнамi, нар. песнямi i танцамi. Некато¬рыя тэкставыя варыянты батлейкавых паказаў апiсаны уў2-й пал. 19 ст. Па паходжанню i тэматычна-стылявых асаблiвасцях яны дзеляцца на сцэнкi i песнi рэлігiйнага зместу i мiстэрыю (драма «Цар Ірад») i нар. iнтэрмедыйныя сцэнкi. Першыя дзве ўзнiклi пад уплывам адпаведнай пiсьмовай лiтаратуры, нар. жанравыя сцэны маюць выразныя рысы фальклору. Гэтая частка рэпертуару Б. яскрава перадае света¬погляд, aднociны яе стваральнiкаупрацоўных мас да прадстаунiкоў эксплуататарскiх класаў. Многiя сцэны маюць вострасатырычны характар, у ix высмейваюцца такiя сацыяльныя тыпы, як доктар-шарлатан, карчмар, фанабэрысты франт-шляхціц і iнш. Сатырычным вобразам процiпастаўлены селянiн - галоўны герой папулярных сцэн «Мацей i доктар» i ”Антон з казой i Антонixa”. Найбольш папулярныя ў рэпертуары Б. нар. сцэны: «Вольскi - купец польскi», “Ірадыяда, Рыгор i франт», «Волжскi дваранін i Вань¬ка», «Барыня i доктар», «Цыган i цыганка», «Нурэй i казак», «Скамарох з мядзведзем» i інш. Батлейкавы паказ меў сiнтэтычны характар, што ў значнай ступенi абумоўлiвалася жанрава-стылiстычнай разнастайнасцю рэпертуару. Песня, танец, дыялог, маналог - асноўныя кампаненты паказаў Б., у якiх выяўляўся характар сродкаў сцэнiчнай выразнасці. Вядомы батлеечнiкi Н. Дыла і С. Трывога са Слуцка, В. Бутома з Магiлёва, Муравiцкi i Дамбiцкi з Miнcкa, М. Барашка з Mipa i І. Монiч з в. Краснае Навагрудскага пав., Баранкоўскi i Бурдун з Дзятлава, Юр’еў з в. Быч Быхаўскага пав. У канцы 19- пач. 20 ст. асобныя сцэны Б. выконвалі жывыя акцёры. Гэты вiд прадстаўленняў называўся батлея або жывая батлейка. 3аняпад Б. пачаўся ў 2-й пал. 19 ст. У 1915 у Mінску наладжаны спецыяльныя паказы Б., у 1923 І. Барашка дэманстраваў мастацтва Б. у Маскве на Усерасiйскай с.-г. саматужна-прамысловай выстаўцы, у 1927 батлеечнiкi давалi прадстаўленне ў Miнску ў Бел. дзярж. музее. Апошнiя зафiксаваныя паказы Б. адбылiся ў 1962 i 1963 у в. Бялевiчы Слуцкага р-на.
Магілёўская батлейка
Батлеечная лялька цар Ірад.
Батлеечная лялька Антоніха.
Батлеечная лялька Антон з казой.
Ельнінскі вяртэп
XVIII - пачатак XIX ст.
Батлейка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.