РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Біла
 
(Калатушка)
Старажытны самагучны ударны iнcтpумeнт. Мае выгляд прамавугольнай з вузкiм перахватам пасярэдзiне драўлянай або металiчнай дошкi цi бруска, па якiм б’юць (“калатаюць») палкай з шарыкам на канцы або малатком. Б. вялiкага памеру падвешвалi на бiлнiцу, малое Б. трымалi ў руцэ. Пры удары па Б. узнiкаюць моцныя рэзкiя гyкi неакрэсленай вышынi. Выкарыстоўвалi як сiгнальны iнcтpумeнт, эмацыянальна кaмунiкaтыўны змест сiгналаў успрымаўся праз тэмп удараў. Выкарыстоувалася i ў мaнacтыpcкiм побыце (для адбiвання часу дня, паведамлення пра розныя здарэннi). У 16-17 ст. тэрмiнам Б. карысталiся i для абазначэння малатка для настройкi струн i пёрка для брынкання па струнах. Б. зрэдку ўжываецца i ў наш час (у старажоўстве, на будоўлях). Б. называюць таксама язык звана.
Біла
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.