РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бінарныя апазіцыі
Сiстэма дваiчных процiпастаўленняў, якiя вызначалi прасторавыя, часавыя, ацэначныя i iнш. характарыстыкi асноўных з'яў i персанажаў мiфаў, падкрэслiвалi дуалiзм i адзiнства ў рамках мiфаў. Найбольш унiверсальны сродак апiсання семантыкi ў мiфалагiчнай мадэлi свету. Да прыкладаў Б. а. адносяцца процiпастаўленнi тыпу верх - нiз, неба - зямля, зямля - падземнае царства, правы - левы, усход - заход, белы - чорны, мужчынскi - жаночы, свой - чужы, цот - няцот i г. д. Апазiцыя верх - нiз у слав. мiфалогii трактуецца як процiпастаўленне неба i зямлi, вяршалiны i каранёў сусветнага дрэва; агонь - вiльгаць увасабляюцца ў матывах барацьбы гэтых стыхiй. Узор Б. а. у бел. фальклорнай абраднасцi адначасовае гуканне вясны i праводзiны зiмы. У нар. казках частыя процiпастауленнi жывой i мёртвай вады, станоўчага героя-асiлка i страшыдла-цмока. Набор элементаў Б. а. можа рэалiзавацца i ў тэкстах (казках, замовах, прыкметах), i ў размяшчэннi матэрыяльных помнiкаў, звязаных са стараж. культамi. Вядома, што ў стараж. Кieвe iдал (стод) Перуна стаяў на гары, а Вялеса - на падоле, у нiжняй частцы горада. Паводле назiранняў Н. Велюса, якi вывучае светапогляд стараж. балтаў, балцкай культуры зах. арэала адпавядаюць левы я, нiзкiя полюсы апазiцый, культуры ўсх. арэала - правыя, высокiя. Мiфалогiя ўсх. балтаў характарызу¬ецца як мiфалогiя неба, сярэднiх балтаў - як мiфалогiя зямлi, зах. балтаў як мiфалогiя падземнага свету. У нар. мастацтве зах. арэала перавага аддаецца чорнаму i сiняму колерам, ва ўсх.беламу i чырвонаму. Паколькi частку тэр. Беларусi у першабытны час засялялi балты, некаторыя высновы Велюса датычаць i бел. матэрыялу. Упершыню прынцып Б. а. пры вывучэннi першабытнай мiфалогii вылучаны французскiм вучоным К. Левi-Стросам. З сав. даследчыкаў гэты прынц для вывучэння стараж. светапогля найбольш выкарыстоўваюць В. У. Iвaноў, В. М. Тапароў, Велюс, М. В. Паповiч.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.