РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Благаўская кераміка
Кераміка ганчарныя вырабы майстроў з вёсак Благаўка, Новае Вiльянова, Лiтвiнавiчы Шклоўскага р-на. У 19 - пач. 20 ст. тут выраблялi чырвоную непалiваную, а так¬сама гартаваную i чорназадымленую кepaміку гаспадарчага прызначэння: гаршкi, гладышы, збанкi, цёрлы, вазон¬нiцы, спарышы. 3 пач. 20 ст. пашырана палiваная кepaмікa з зялёнай палiвай. Вызначаецца зграбнымi фор¬мaмi мяккай мадэлiроўкi, надзвычай тонкiм чарапком. Шурпатая паверхня крэмавых адценняў прыгожа кантрастуе з зялёнай палiвай, нанесенай на ўнутраную паверхню i вepxнi вонкавы край посуду. Часам на верхнюю частку вырабаў наносiлi выцiснуты дэкор у выглядзе 2-3 хвалiстых цi роўных паяскоў. Промысел спынiўся ў сярэдзiне 1960-х г. Калекцыi Б. к. зберагаюцца ў Дзярж. мастацкiм музеi БССР, Дзярж. музеi БССР.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.