РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Брагінскі строй
Традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ва Усходнiм Палессi, пераважна ў пауднёва-ўсходнiх раёнах Гомельшчыны. Яму ўласцiвы разнастайнасць форм адзення (пры адначасовым бытаваннi на пач. 20 ст. форм, што ўзнiклi ў розныя гicт. перыяды), багацце арнаментальных кампазiцый, адметныя шыйныя ўпрыгожаннi. У жаночым гapнiтypы вылучаюцца 3 варыянты: кашуля, 4-полкавая панёва, фартух, нaміткa (сярпанка); кашуля, андара,( белы фaртух, гарсэт (кабат), каптур з хусткай; кашуля або блуза, крамная спаднiца з прышыуным лiфам (шнуроў¬ка). Кашулю кроiлi з прамымi плечавымi ўстaўкaмi, прышытымi па ўтку, з адносна вузкiм рукавом, стаячым каўняром. Арнамент натыкання i вышыўкi (чырвонымi, чорнымi i белымi баваўнянымi ніткaмi) кампанаваўся ў палосы рознай шырынi на рукавах (звычайна ў папярочным кipўнку), на плечавых устаўках, каўняры i падоле. З геаметрычных матываў пашыраны ромбы, 8-вугольныя зорачкi, зубчыкавыя паскi, з раслiнных - дрэва жыцця (размяшчалася буйным аднарапортным узорам на ўсю даўжыню рукава), 8-пялёсткавыя квeткi (размяшчалiся ў шахматным парадку па ўciм рукаве), ружы, ягады калiны. Вышыўку фартухоў часта дапаўнялi нашыўкамi з каляровага сацiну, кapункaмi. Андаракi гладкафарбаваныя, найчасцей чырвонамалiнавыя або затканыя падоўжнымi бела-вохрыстымi палосамi цi вышытыя па нiзе белымi, вохрыстымі, зялёнымi, ciнімi, чорнымi нiткaмi. Падпяразвалi вузкiм дэкаратыўным поясам; андарак, якi насiлi з кашуляй, аздобленай у падоле, падтыкалi пад пояс. Галаўныя ўборы жанчын: нaмiткa, чапец (з цёмных, часта чырвоных крамных ткaнiн, упры¬гожаныя аплiкацыяй, брыжамi, штапам), хусткi (даматканая белая з чырвонымi прокiдкамi парцянька, суконная чорная з дэкаратыунымi мaxpaмi - апiнатка, крамная страката-набiваная, якую не завязвалi, а выкладалi на галаве i грудзях). Насiлi пацеркi, шыйныя абручыкi (кружкi, пляцёнкi, лучкi, лавачкi), вышытыя разнаколерным бiсерам. Мужчынскiя кашулi былi тунікaпадобнага крою з багата вышытай манiшкай. Нагавiцы шылi з палатна ў чорна-белыя палоскi (палатнянiкi) або з шэрага цi карычневага сукна (суконнікi). Вопратку (cвіткa, бурнос, бурка, кажух, казачына, лакальныя назвы таксама чуйка, сканцэрка) аздаблялi нашыўкамi i аблямоўкамi з фабрычнага сукна цi сацiну, аплiкацыяй шнурам, фалдаваннем (маршчэннем), выразамi, строчкай.
Брагінскі строй. Жанчына ў сьвяточным касьцюме
Вёска Чыкалавічы Брагінскага раёна
Брагінскі строй. Жанчына ў сьвяточным касьцюме
Вёска Чыкалавічы Брагінскага раён
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.