РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бранае ткацтва
 
(Набiранне на дошку, Перабiранне, Пераборы, Ператыканне2)
Від народнага ткацтва. Узнiкла з вынаходствам ткацка¬га стана гарызантальнага тыпу (на Беларусi вядомы з 13 ст.). Узоры браных тканін выконвалiся пры дапамозе спецыяльнай дошчачкi-бральнiцы. Вядомы дзве разнавiднасцi Б. т.: аднаўточнае (дазваляе атрымлiваць паўажурныя i фактурныя тканіны, што выкарыстоўвалi для вырабу аднатонных iльняных, пазней - баваўняных абру¬саў, ручнiкоў, полагаў) i двухуточнае (больш выразнае, адно з самых распаўсюджаных на Беларусi ў канцы 19 - пач. 20 ст.), якое шырока ўжывалася для ўпрыгожвання нар. адзення, ручнiкоў, абрусаў. У працэсе вырабу гэтых тканiн узорны ўток насцiлаецца ў адпаведным парадку па полю, якое ўтвараецца перапляценнем нiцей асновы i фонавага ўтку. Арнамент бел. браных двухуточных тканін вызначаецца перавагай чырвонага колеру, дакладнай распрацоўкай геаметрычных матываў.
Бранае ткацтва
Утварэньне ўзору браных тканін пры дапамозе дошчачкі-бральніцы
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.