РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Брычка
 
(Калымажка, Тарантас)
Выязны чатырохколавы экiпаж для коннай запрэжкi, прыстасаваны для камфортнай пасажырскай язды. Скдадалася з колавай асновы i кузава (на рысорах або без ix). Мела разнастайную форму, рознай велiчынi пярэднiя і заднiя колы з бакавымi шчыткамi (закрылiны) па-над iмi. Кузаў быў звычайна адкрытым, рашотчатым цi суцэльным, больш нізкім ў сярэдняй частцы з падножкамi для пасадкі, з пляцоўкай для вазнiцы (козлы), сядзеннем i спiнкай, аздобленай размалёўкай ці прапiлаванай (радзей рэльефнай) разьбой. Б. з’явiлася ў 3ах. Еўропе ў 17 ст., яе спрошчаныя варыянты вядомы i раней. На Беларусi пашырылася ў сярэдзiне 19 ст., ёю карысталася пераважна шляхта i заможныя сяляне; была характэрным атрыбутам вясельнай абраднасцi. 3 шырокага ўжытку выйшла ў 1930-40-я г.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.