РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Буда-Кашалёўскі строй
Традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Падняпроўi, пераважна ў Буда-Кашалёўскiм, Гомельскім, Рэчыцкім р-нах. Для яго характэрны разнастайнасць прыёмаў вышыўкi i стрыманасць каларыту. Асноўныя часткi жаночага гapнітypa: катуля з прамымi плечавымi ўстаўкамi, адкладным каўняром i шырокiмi pукавамi, спаднiца (цёмна - чырвоны з чорнай клеткай андарак цi палатнянiк), белы льняны фартух з фальбонай унiзе, доўгi са складкамi на спiне чорны цi цёмна-сiнi гарсэт (тнуроўка), пояс з кутacaмi, завяза¬ны ззаду. Галаўныя ўборы жанчын: наміткa, чапец з кужалю цi паркалю, даматканая цi крамная хустка, завязаная “на урожкi”. Шыйныя i нагрудныя ўпрыгожаннi - каралi, стужкi, крыжыкi i iнш. У мужчынскi гapнітур уваходзiлi: тунiкападобная катуля з адкладным цi сталчым каўняром, прамымi (калошкай) цi сабранымi у каўнерац pукавамi, iльняныя цi суконныя нaгaвiцы, узорыста-тканы з вялiкай гронкай кутасоў пояс. Галаўныя ўборы мужчын, жаночая і мужчынская вопратка iстотных мясцовых адрозненняў ад агульна-нацыянальных вiдаў i форм не маюць. Адзенне аздаблялi вышыўкай, якой уласцiвы ахраматычнасць i геаметрычная дакладнасць старадаўнiх матываў. Аднаколерная вышыўка чорнымi цi белымi баваўнянымi нiткaмi вызначаецца ювелiрнай распрацоўкай рамбiчнага арнаменту. Двухбаковая падлiковая гладзь спалучаецца з гафтам (сакаленнем) , мярэжкай, кapункaмi i аблямоўкай, а таксама арыгiнальным i характэрным для гэтага строю прыёмам аздаблення - маршчэннем (збiранне палатна чорнай цi белай нiткай у дробныя гафрыраваныя складачкi), якiм утвараюцца рэльефныя ўзорыстыя паскi на версе i нiзе рукавоў кашулi.
Буда-кашалёўскі строй. Жанчына ў сьвяточным касьцюме
Вёска Чабатовічы і Рудня-Альхоўка Буда-Кашалёўскага раёна
Буда-кашалёўскі строй. Жанчыны ў сьвяточных касьцюмах
Вёска Чабатовічы і Рудня-Альхоўка Буда-Кашалёўскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.