РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Будзіны
Племя, якое ўпамiнаецца пры апiсаннi зямель i народаў Усх. Еўропы ў 4-й кн. “Гісторыі” стараж. – грэчаскага гісторыка Герадота (5 ст да н. э.). Паводле Герадота, Б.- вялiкае вандроўнае племя з светла-блакiтнымi вачамi i рыжымi валасамi, што жыло сярод лясоў, больш за 15 дзён шляху ад Меацiйскага возера (Азоўскага мора). Яго мова адрознiвалася ад скiфскай i элiнскай. На думку некаторых даслед¬чыкаў (П. Шафарык, 3. Даленга-Ха-дакоўскi i iнш.), Б. жылi ў Падняпроўi на тэр. Беларусi, дзе часта сустракаюцца назвы з коранем “буда-“ (тыпу Жгунская Буда). Пацверджанне сваёй думкi яны бачылi ў iнш. герадотаўcкix апiсаннях: Б. займалiся паляваннем, на ix землях знаходзiўся горад, жыллёвыя пабудовы і свяцілішчы якога былi зроблены з дрэва, i г. д. Да гэтых меркаванняў крытычна ставiлiся Р. 3янькевiч, В. 3авiтневiч, Л. Kapcкi i iнш. даследчыкi. Яны лiчылi, што Б. не прымалi ўдзел у этнагенезе славян, у т. л. беларусаў, а назвы з коранем “буда -“ больш позняга паходжання i звязаны са спецыяльнымi пабудовамi для тэрмiчнай апрацоукi драўніны – будамі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.