(лац. Р†n “не” С– castus “абычайлівы”), кровазмяшальны шлюб або інтымная СЃСѓРІСЏР·СЊ найбліжэйшых сваякоў, шлюбны Р·РІСЏР·, СЏРєС– парушае прынятую Сћ дадзеным грамадстве экзагамію. Галоўная роля Сћ інцэстуальных СЃСѓРІСЏР·СЏС… належыць узаемадачыненням паміж маткай С– сынам, сястрой С– братам. Р— інцэстуальным матывам РјРѕР¶Р° быць звязана існаванне двуполасці Сћ багоў, міфалагічных істот, СЏРєС–СЏ сістэматычна адраджаюцца, сімвалізуючы цыклічнасць, неўміручасць космасу. Рљ. Р“. Юнг лічыць, што андрагіннасць персанажаў гэтага тыпу звязана Р· С–С… адмоваю ад “мужнасці” Сћ СЃСѓРІСЏР·С– Р· табуяваннем інцястуальнага імкнення РґР° першай каханай – маці. РЈ міфалогіі Р†. стаў асновай шэрагу сюжэтаў. РЈ “міфічным часе” кроўнароднасныя шлюбы РЅРµ былі парушэннем нормаў, гэта датычыцца шлюбаў першапродкаў, СЏРєС–СЏ былі адзінай парай РЅР° зямлі, РЅРµ мелі выбару (напрыклад, брат С– сястра РЇРјР° С– РЇРјС– Сћ ведыйскай міфалогіі) альбо калі сітуацыя паўтараецца пасля сусветнай катастрофы, тады працяг СЂРѕРґСѓ людскога залежыць ад Р†. Рлімінацыя шлюбных С– іншых забарон Сѓ найбольш важных абрадах, свяшчэнныя блізкароднасныя шлюбы Сћ традыцыях старажытных царскіх дынастый адпавядаюць сітуацыі “незлачыннага” Р†. Р†. выкарыстоўваўся СЏРє сродак выяўлення дзікунства чужога этнасу, СЏРіРѕ нецывілізаванасці.
Сюжэты ў беларускім фальклоры заўсёды паказваюць І. як злачынства, страшны грэх, якога ўсе імкнуцца ўнікнуць, а калі дапускаюць, то па няведанні, з моцы неспрыяльных, трагічных абставінаў (брат і сястра, разлучаныя ў дзяцінстве, уступаюць у шлюб, а высветліўшы крэўнасць, не знаходзяць магчымым жыць, ператвараюцца ў кветкі (гл. Браткі); браты – разбойнікі, што забілі швагра і зняславілі сястру, раскайваюцца, ператвараюцца ў вапнавае каменне, каб потым людзі, выпальваючы вапну ў печах, агнём знімалі іх грахі, ачышчалі; сястра, ратуючыся ад шлюбу з родным братам, губіць сябе: там, дзе яна ўпала, паўстала цэркаўка). Беларускія сюжэты з матывам І. маюць паралелі ў спадчыне аддаленых ад нас у прасторы і часе індаеўрапейскіх народаў. Так, балада пра ўдаву і яе сыноў – блізнят (двайнюкоў, трайнюкоў), якіх яна, уклаўшы ў карабец, сплаўляе па Дунаі і якія праз 12 гадоў вяртаюцца і робяць спробу ажаніцца з маці і сястрой, амаль дакладна паўтарае хецкі міф пра царыцу Канеса. Хецкая царыца таксама нарадзіла сыноў-блізнюкоў (аж 300 і сплавіла іх у судзіне па рацэ, але яны вярнуліся і хацелі пабрацца са сваімі сёстрамі. Матыў І. можна лічыць скразным, найбольш ён рэалізуецца ў нашых баладах, а сюжэт “Браткі” натхніў В. Дуніна – Марцінкевіча на стварэнне першай у новай беларускай літаратуры паэмы “Травіца – брат – сястрыца”. Інцэстуальны эдыпаўскі матыў праглядаецца ў звычаі пахавання Ярылы – сына Маці-зямлі. Вяртанне назад, у матчына чэрава, у небыццё, з’ўляецца, згодна з псіхааналітычнай трактоўкай, адной з грунтоўных праяваў пазасвядомага і служыць перверзіяй, замяшчэннем інцэстуальных сувязяў, якое аб’ядноўвае каханне і смерць.