 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Брукаванка
|
Мне было ўсё адно, куды ехаць, абы пазбавіцца ад гэтага горада. I раптам скончыўся асфальт і пачалася брукаванка. I я ўспомніў, які быў шчасьлівы, калі ў дзяцінстве браў мяне з сабою бацька і мы прасёлкавай дарогай выязджалі на брукаваны шлях і скіроўвалі мядзянага каня ў горад... ...I раптам скончыўся асфальт і пачалася брукаванка. Сівая і стомленая, як калісьці бацькаў Орлік у канцы дарогі. I я ўспомніў, што ў мяне яшчэ ёсьць родная хата, а ў ёй адна, як зязюля, маці. I я ўспомніў, што калі з прасёлкавай дарогі павярнуць на брукаваны шлях – стаяць могілкі, а пасярод іх, як сьвечка, белаю бярозай сьвеціцца бацькава магіла.
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|