Павучэньне
|
У здравым духу і душэ, Ды з Боскай дапамогай. Зь лістком пустотным на стале, І з думаю самотнай. Пішу Вам ліст сівых гадоў, З надзеяю адною. Што між прастых маіх радкоў, Я вочы вам адкрою. Магчыма то, што вам скажу, Ужо даўно не нова. Але з сабою ў труну Не забяру ні слова. Не сквапны я ўсё аддаць, Калі вам то патрэбна. А колі не, дык досыць дбаць, Каб час мараць дарэмна. Чым болей слоў, тым меней сэнс, А сэнс тут найкаштоўны. Ня шут, ня цар, ні чорны бес, Яму ні як не роўны. Я не прарок таемных сіл, І не мудрэц зь легенды. Што зразумеў, дык то ізьліў, Хаця душой ня бедны. Пачну з таго, што чалавек, Валодаць усім жадае. Глубіны ленасьці і зла, Тым самым разьвівае. Царом прыроды хоча быць, Прыроду не спытаўшы. Ні хоча ён яе любіць, Ён будзе лепей паўшым. Дзе думы тых былых людзей? І веды навукоўцаў. Спазнаўшы ход усіх падзей, Пражыўшы час пад сонцам. Яны з сабою ў труну, Свой кладзязь забіралі. Разчараваўшыся ў тым. Што самі і стваралі. У рукох палітыкі вайны, Трымаюць сьвет ды душы. А сьвет з тых самых як яны, Сабе ствараць прымушан. І кожны зараз чалавек, Як вінтык у машыне. Жыве адпушчаны свой век, Па нейкае прычыне. Сістэме пэўнае яны, Як парабкі належаць. І ад юнацтва да труны, Ад дум яе залежаць. Хто ходзіць вечна да царквы, І Бога не спазнае. А хто ад жалю і вайны, Ратунак свой чакае. Каму спадобна разважаць, Узорна і сістэмна. І некага ў час кахаць, Таму што так патрэбна. Свабодным род свой называць, Свабоды не спазнаўшы. А мэтай дробязь мінаваць, Жыцьцё за сьмерць аддаўшы. Хто без грамацтва загніе. А хто ў гнілым грамацтве. Гніе, існуючы жыве, Рэспублікай ці царствам. Якая розьніца сябры, Наш дом адно балота! Што бюракрат, што сьвятары - Атрута-адзінота. Свабоды ж зьведаўшы на міг, Мы іншых не шкадуем. І малады, альбо старык, Назад вярнуць спрабуе. Ізноў: ўлада, гвалт, жальба, І рухі да свабоды. Васходзяць на кругі свая, Прытым усе народы. Наўкол аднолькаў чалавек, І прага да нажывы. Паляк, ці немец, ці узьбек, Мужчына ці жанчыны. Усім жаданьне кіраваць, Туманіць мозг і вочы. Патрэбу ў гэтым не адняць, Ні днём, ні чорнай ноччу. Жыцьцёвы сэнс свой, кожны сам, Сабе навек стварае. А гэта значыць, што яго, У прыродзе не бывае. Шукае шчасьце чалавек, У сям'і і нават грошах. Але знайсьці яго ва век, Нажаль не як не зможа. Тады па што яго шукаць? Яно ў каханьні пэўна, Усё і кожнага кахаць, Бязьмежна і дарэмна. Любіць жыцьцё, любіць траву, Любіць сабе і іншых. Але ня трэба будаваць, На думках утапічных. І не хавацца ад забот, Ісьці да іх зь любоўю. А хто ўстаў ад іх за год, Чакае сьмерць ракою. Таму хто п'ян, ці хто не змог, Любіць жыцьцё і цела. Чакае толькі сум бур'ян, Ад могілак на лева. І што ты зробіш для дзяцей, І як ты гэта зробіш. То дасьць табе задор надзей, Ты возьмеш, што пасодзіш. І каб сысьці ад гэтых дум, Працуюць бяз устанку. Ці там дзе рос магутны дуб, Бухаюць спазаранку. Але ад іх не ўбягчы, Не скрыцца - прыдзе старасьць. І даканаюць як мячы, Не даўшы сум ці радасьць. Калі ж пачалі выкрываць, Людзецкія заганы. Адкуль? Нам хочацца спазнаць, Яны з'явілісь раптам. Адныя кажуць - Чалавек, Ніхоча нават з сэрца, Другія - што ад веку ў век, Такое наша мейсца. А можа гэта ўсё не так, З нас дабрыня струіцца! І нас паўна яна, ды й так, Як рэчкаю вадзіца. Але глядзім мы навакол, І нішчым у сэрцы нашым. Усю надзею і дабро, Зьнішчаючы ў сажу. Мы самі разам стапарым, Усю любоў ад сэрца. Таму замест вагня ёсьць дым, І "гэта наша мейсца". А не глядзі на іншых крок, Не паўтарай за імі. Рабі што з сэрца - будзе ў прок, Рабі, што ўсе забылі. І будзе фарбаў прыгажосьць, І подых разуменьня. А прага сечы, кроў і злосьць, Згараць як то бярвеньне. Адзіны скарб, што маем мы, Хранім яго зь дзяцінства. Ёсьць нашай дзейнасьці плады, Мы помнім урачыста. Згарыць багацьце, сум і жаль, Ажэніцца ваш сын. Сыдзе юнацтва бодры баль, А будзе напамін. Абязь яго наш розум пуст, І мы бядны сабою. Ня подых траў, ня стары куст, Не скажуць пра былое. І прыдзе старасьці пара, Што будзеце вы мець. Адныя гукі са двара, І пямяці праседзь. А бодрым ветрам напамін, Вас будзе абдымаць. Усьмешку, жаль і думаў дым, Надхнёна ўзбуджаць. І гэты скарб ані згубіць, Ані спаліць раптоўна, А колі не? Дык досыць жыць, Калі ўсё ўсёроўна. Але без памяці пражыць, На шчасьце вельмі лёгка. Патрэбна толькі ўсё любіць, Як раніцу палёўка. Калі лясы, альбо трава, Ці поўні сьвет тужлівы. Дае вам шчасьце не малва, А сноп дарожнай пылі. Калі вам сонечны заход, Дае прывабнасьць мараў. І з кожным разам з года ў год, Ня стомленым пажарам. Яно пылае ў душы, І грэе ваша цела. То нават чорныя крыжы, Узьнімуць вобраз дрэва. Але дурны людзецкі нраў, Мы часта ліцымерым. І робім нешта, каб узгадаў, Якою мерай мерым. Каб узгадала вас малва, Які вы добры, чулы. Але бяз сэрца галава, Палова цяжкай хулы. Як скажа думаў чарада, Альбо веравызнаньне. Мы бяз пачатку і канца. Гуляем у каханьне. Карысьцю сумнаю сваёй, Сядзім у белым брудзе. І судзім мераю такой, Якою нас пасудзяць. А гэта значыць цяжкі час, Злачынства панаваньне. Бо непадсудны кожны з вас, І смутна пакараньне. Альбо даносчыкаў гурба, Якіх было заўсёды. Ці гукам роспачы малва, На вас прыб'е праклёны. І боязь кожнага кране, І будзе сьмерці мора. Ці на кастрышчы пакрысе, Ці куляю як вора. Няма пакоя ў жыцьці, Пакой нашчадак сьмерці. Але ня трэба дабрынёй, Надхнёна клікаць сьмецьце. І думаў добрае ручай, Вазьмуць сабе тэраны. Каб праватою біць адчай, Стварая кроўю раны. Ах колькі мараў зьнікла ў ноч, Гісторыяй спавіта. Замест жыцьця і бляску воч - Дыравае карыта. Але не сум адзін уладар, Бо ёсьць яшчэ каханьне. І сотні розных іншых страў, З самотаю змаганьне. Але спазнаўшы гэты плод. Разчараваньне крочыць. І прйдзе дзень, а можа год, Ізноў яго захочам. Усё цыклічна на зямлі, Вядома і нязьменна. Пакуль умамі ў жыцьці, Валодые сістэма. І ў стамлённасьці машын, Ці людзі як машыны. Мы адыдзем у чорны дым, З жалеза ды рызіны. Альбо заядлы фанатызм, Заб'е ўсё жывое. Таму не варта добрых слоў, І гэтае і тое. Бо ўсё найпроста на зямлі, Складанасьці мы самі. Ствараем зь цеста на вагні, Маркотнымі часамі. І крочым з пэўнасьцю ў вачох, За нейкім дакумэнтам. Каб ён падцьвердзіць чымсьці змог, Валоданьне прадметам. А дакумэнт - усяго квіток, Бо праца значна болей. Стварая мэту ў пэўны срок, Мы путаем мазолі. За гэраізм бярэм мэдаль, Бо мы яе жадаем. За гэту плаўленную сталь, У нечым паміраем. Не каб даць некаму дабро, Ці вызваліць кагосьці. Мы б'ем ступенькамі чало, І раскладаем косьці. І мы імкнемся даказаць, Свае прэарытэты. А будзе гэта каштаваць, Паболей чым манэты. Цікаўна гэта ўсё было б, Каб не было так роста. І тут псуе не проста зло, Ці час таго ўзроста. Уся тая ж прага да праблем, Да новага пачатку. Але паміж сваіх дылем, Мы крочым не ўпарадку. І хто не дойдзе да канца, Албо яго дасьцігне. Сяроўна кроўю наглеца, Пасьля таго загіне. Таму знаходзяць новы шлях, Кідая дакумэнты. І ўсё ізноў, узьлёт ці крах, Адныя усё мамэнты. Таму дзяннёвы сонца ход, І поўні сьвет тужлівы. Ці рэчкі ціхі слаўны брод, Цікавы для магілы. А той хто жыў яшчэ пакуль, Не бачыць прыгажосьці. Калі да грыппа, ці да куль, Не завітае ў госьці. Да шчасьця розныя мы ўсе, І кожны шлях свой мае. Таму нарэшце пакрысе, І я ўжо змалкаю. Усё немагчыма апісаць, І зьнішчыць немагчыма. Ні Бог не змог нас памірыць, Ня чорня дубіна З адной надзеяю пішу, Камусьці ў дапамогу. Вялікі дзякуй чытачу, Падзяка Пану Богу.
|
|
|