 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пяць, сем і зноў пяць...
Хоку-паэма Лысай Гары
|
Муха на шыбе зьвініць восеньскім сумам. Чуецца хоку.
|
Жоўтае лісьце ў сажалцы замест жабак. Вецер крумкае.
|
Цень ад матылька на цэлыя тры радкі. Хоку чытаю.
|
Зязюля села ў рукі старой. Год назад муж яе памёр...
|
Пара ад кавы падымаецца ў неба; хмарка цямнее.
|
Сноп жыта стаіць у хаце. Прыгадала «Жняю» Купалы.
|
Гушчу ад кавы з цукрам вожык спрабуе. Смачнага лёсу!
|
На хрызантэмах жоўтае лісьце вішні вось-вось узьляціць.
|
Яшчарка ў цэбры плавае. Прыгледзела- ся – нежывая.
|
Птушка прысела на дрэва. Апошні ліст расправіў крылы.
|
Працягвае мне далоні свае восень, халодны поціск.
|
Жоўты ліст кладу ў пажаўцелую кнігу. Безназоўнае...
|
У ракушцы попел ад цыгарэтаў; высахла мора.
|
Вясёлка ў небе па-восеньску прыгожым. Мёрзлыя астры.
|
Жоўтая восень. Елкі пазелянелі. З зайздрасьцю вечнай.
|
У кастрычніку дождж цыганскі, як летам; змывае шэрань.
|
Пяць, сем і зноў пяць... Над Лысай Гарой сьвеціць сузор’е Хоку.
|
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2019. Беларусь, Менск.
|
|
|