РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Зьміцер Смалякоў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Крапіва пад плотам
...
        Ёй сніўся сад. Просты сад, які можна знайсці ў кожным двары нашага краю. Старыя, але пладаносныя яблыні. Парэчка, старанна замацаваная ў агароджы. Яна на столькі разраслася, што алюміневы дрот ледзь утрымліваў яе зялёнае галлё. Адзінокая груша. Нікому не патрэбная дзічка, але яе не вырубалі. Доўгая клумба спелых суніц. Іх не выбіралі, напэўна не было часу. Месцамі калючы агрэст, таксама абнесены агароджай.
        
        Над галавою ёй мроілася сонца. Дзіўнае цёплае сонца. Яно весела зіхацела ў бязмежных прасторах неба. Бялюткія аблокі марудна праплывалі па блакітнаму небу. Яны выгібаліся ў дзіўныя фігуры, якія нагадвалі знаёмыя вобразы.
        
        У садзе быў ён. Яна не ведала хто там, але дакладна адчувала, што ён там быў. Недзе пад кронамі яблынь, магчыма ў калючай маліне, ці ў зарасніках буйнай крапівы ля плота. Ён не палохаў яе. Здаваўся часткай саду, неад'емнай яго часткай. Магчыма, ён быў заўсёды там, таму ніхто яго не баяўся. А яна? Яна бачыла яго. Яна бачыла яго прыгожую постаць, дзіўны, мускулісты стан, яна адчувала яго пяшчотны позірк на сваёй пахаладзелай спіне. Хто ён? Адкуль? Магчыма, проста вясковы дзівак, сусед, які бянтэжыцца падайсці да прыгожай маладзіцы. А можа і дзіўны рыцар, які заблукаў у часе і прасторы дзеля сваёй адзінай дамы сэрца. А дамай сэрца была мінавіта яна!
        
        Пеўні пяюць, час падымацца...
        
        На полі працавалі доўга. Нават абедалі там. Начальства лютавала ў гэтым годзе. Пот ліўся салёным ручаём. Яна чакала вечару, нават ня гледзячы на грубы боль у маладой спіне, яна чакала заканчэння дня. Даб'е чараду і пойдзе на сажалку. Дзень быў вельмі спякотны, вада павінна ўжо кіпець. Пыл і зямля прыліпалі да потнай скуры, хацелася часацца. Але яна рабіла, рабіла да болю ў пальцах і ў мышцах. Заканчэнне працы для я апынулася асабліва прыемным. Пасля такога дня хочацца толькі ў ложак і забыцца сном, нават есці - можна не есці.
        
        Але ёй хацелася іншага...
        
        Вада сапраўды была цёплая, нават гарачая. Ёй не хацелася сустракацца з сяброўкамі, таму зайшла ў самую схаваную частку сажалкі, дзе за івамі і камышом можна схавацца ад каго заўгодна. Вада зялёная, але сойдзе. Пасля яе так хораша адразу станецца, светла, яна адчуе сабе крыху свяжэй, дакладна адчуе. Бацька не паліў лазню да восені, таму сажалка была адзіным выйсцем.
        
        Мокрыя валасы рабілі яе дзіўным прывідам, надхнёнай прыгажуняй сярэднявечных балад. Вялікія кроплі вады сцякалі па гладкай скуры і гэта ёй падабалася. Яе ніхто не бачыў, але ёй на гэта было напляваць. Яна была маладая, прывабная, прыгожая. Асабліва тут.
        
        Яна імкнулася ў сад. Яна чакала сустрэчы, чакала з таго часу, як ён уратаваў яе ад імклівай смерці. Яшчэ малая лезла пад вечар па яблыкі, ды ўчапілася за гнілы сук. Сук трэснуў і яна паляцела на кол, што тырчаў з зялёнай травы. Але "нешта" уратавала яе, падхапіла, нібы вясёлы ветрык і паклала на мяккую траву далёка ад яблыні. Гэтым "нешта" быў ён. Яна ведала гэта, таму даўно хацела ўбачыць яго на ўласныя вочы. Часам ён з'яўляўся мелькам, мабыць так сама шукаў сустрэчы, але цалкам яна яго ніколі не бачыла.
        
        Ён выйшаў з крапівы. Прыгожы, статны, моцны, такі самы, якім яна бачыла яго ў снах, аб якім паўсядзённа мроіла, на якога не магла забыцца нават на полі. Доўгія чорныя валасы, малады чысты лоб, вялікія зялёныя вочы. Вочы былі на столькі зялёныя, што здалося, нібы, уся расліннасць на зямлі хавалася ў іхняй бяздоннай глыбіні. Адзенне простае, сялянскае, але старадаўняе, зараз у такім анікога і не убачыш напэўна. Але адзенне не галоўнае, галоўнае ён - яе сакрэт, найвялікшае багацце, нікому невядомая таямніца.
        
        Ён падыйшоў да яе, пяшчотна пацалаваў у ружовыя маладыя вусны. Яна чакала гэтага, яна жадала гэтага, яна ведала, што так і будзе, што так і трэба, трэба... Божа, як прыемна! Нічога такога яна ніколі не адчувала. Фантан разнакаляровых фарбаў разнесся па яе целе. Яна адчувала сябе травой, дрэвам, кустамі ля плота. Яна была ўсім і разам з тым нічым.
        
        Яны размаўлялі мала, але і не трэба ім гэта было. Яна разумела ўсё без слоў. Іх думкі супадалі нават у дробязах, нібы невядомая, таемная сувязь усталявалася паміж імі. Кожны вечар, пасля цяжкай працы, яна імкнулася ў сад, імкнулася да яго, адзінага, што было сэрцу міла.
        
        
        
        У зімку ён знікаў. Проста не з'яўляўся і яна яго чакала да вясны. Вясной, калі крапіва падымалася высока, зелянела і шырылася ля плоту, ён выходзіў ізноў: вясёлы і такі свежы. Нават за ўсе грошы на зямлі, яна бы не дазволіла пакасіць крапіву ў гэты час. Багацце не каштавала яе шчасця.
        
        
        
        
        Мінулі гады. Яна прасіла яго застацца, яле ён не згаджаўся, усё адно знікаў у крапіве. Яна сталела. Усіх жаніхоў сустракала жоўтым гарбузом. Яны ёй хцтка абрыдзілі ды й яна, з гадамі, згубіла для іх цікаўнасць. Яна чакала свайго начнога каханка. Ён з'яўляўся кожнай вясной такім жа вясёлым, маладым і свежым, якім знікаў восенню. Так жыць было нельга. Асабліва для яе, для жанчыны, якая бачыла сваё старэнне. Бо ён малады, прыгожы, яна не магла жыць так болей. Асабліва ў зімку, калі ёй рабілася зусім кепска, так кепска, што жыццё губляла свой таемны сэнс. Яна катавала сябе. Раздзірала душу змрочнымі думкамі. Яна ведала, што каханы не такі, як астатнія. Але ж які ён добры, чулы, малады нарэшце!
        
        Два гады яна баролася з цікаўнасцю. Каханне перацікала ў манію, манія пераходзіла ў паўсядзённую думку, думку, якая не губляла гаспадыню нават ноччу. Думка ператваралася ў злосць. Колькі разоў ён адмаўляўся браць яе з сабою! Адмаўляў каханай, той якой абяцаў любоў да смерці! Хіба гэта так цяжка, а можа ён проста не хацеў яе бачыць? Можа ён адпачываў у зімку?
        
        Набліжалася восень. Лісцё было яшчэ зялёным, але адчуваўся подых залатой пары. Яна ўсё вырашыла, яна пойдзе за ім, што бы гэта ён не каштавала, бо жыць так болей проста не магчыма. Яна разумела, што коціцца з глузду, што яшчэ крыху і ўсё: аблезлы твар, пасівелыя валасы, дзікі позірк з-пад ілба. яна можа быць такой. Яна стане такой, калі толькі не ўбачыць ад куль ён. А што, калі гэта пастка? Колькі дзіўных прынцэс памерла ад злашчаснай цікаўнасці. Хіба ёй не хапала лета? Не, не хапала! Яна жаждала яго ўсяго без астатку. Яна не магла дзяліць яго з чымсці, нават з зімой! Усё вырашана! Яна прасочыць за ім, прасочыць калі ён пойдзе ў апошні шлях, калі ён пойдзе знікнуць да вясны, калі ён каіне яе на зіму. Яна даведаецца! Яна зможа...
        
        Лісцё ляжала ўтульным дываном. Ужо было холадна, але дзень удаўся. Ён заўсёды сыходзіў у светлы, чысты дзень, калі на небе ні воблачка, а сонца свеціць яркім, але халодным святлом. Нібы жалезная агароджа, голыя дрэвы, навівалі самоту. Але крапіва ля плота была па-былому высокая. Яна ніколі не зсыхала покі ён не сыходзіў.
        Божа, як яна яго кахала! Нікога і нічога яна так не жадала ў жыцці, як яго. Малады, прыгожы, з ім заўсёды было цёпла і ўтульна.
        Ён глядзеў на яе, чысты і самотны. Ён так глядзеў заўсёды перад сыходам, нібы развітаўся да вясны. У вачох яго крычала цеплыня, каханне, патаемная варожасць... Дажджы пачнуцца заўтра, заўтра будзе прамозгла, сыра. Шэрыя хмары пацягнуцца бясконцай чарадой і яна не ўбачыць сонца да зімы.
        Ён цалаваў яе, ён заўсёды цалаваў яе перад сыходам. Цалаваў страсна, пяшчотна, палымяна. Ніхто з ёй не быў такім чулым і добрым. Яна таіла, заўсёды таіла ў ягоных абдымках, у жаркіх пацалунках. У гэтыя хвіліны, яна адчувала зямлю, як яна дыхае, стогне, плача, радуецца. Яна адчувала біенне яго сэрца, нібы была ім, глядзела яго вачыма, глыбокімі зялёнымі вачыма, якіх не можа мець чалавек. Яна валодала ім, валодала ім целам, душою, шчасцем. Але валодала да восені. Яна не магла з гэтым мірыцца. Яна цярпела, упарта цярпела дваццаць год, дваццаць год мройлівага жыцця. Некаторыя так і тыдня не жывуць, а яна спіць усё жыццё і з гэтым нельга было мірыцца. Болей ужо нельга.
        Вось ён выплыае з яе абдымкаў. ён заўсёды выплыае так, мінавіта так і нікя па іншаму, бо ён сыходзіў, сыходзіў да вясны. Зараз пацягнецца ў крапіву. Да, вось ён і там, там у зялёнай калючай крапіве, але яна не баіцца крапівы, яна кіруе за ім...
        
        Холад, дзікі прамозглы холад ахапляе яе цела. Так холадна можа быць толькі пад зямлёю, пад зямлёю у труне... Тут так холадна, а над табою дрэвы, трава, птушкі - ім хораша, цёпла, свеціцьсонейка. А тут холад. Яна б і не падумала, што крапівы на столькі шмат. Калючая маса ніяк не сканчалася. У нос ударыла гніль, ванючы, пахабны водар гнілі. Такі пах адчуваеш у дзвюх месцах. У асеннім, потным лесе, калі падапрэўншае лісцё змешваецца з тарфяной парай дрыгвы, ці... на могілках, халодных ванючых могілках, дзе стабільна падсіляюць новых кліентаў і ўздымаецца белае выпарэнне з зямлі, нібы глеба не жадае яго, бо і так дастаткова мае.
        Ногі пачалі правальвацца, утапаць у брудзе. У гідкай кашы, мокрай і халоднай. Трава знікла, толькі голыя, мёртвыя кустарнікі, наперадзе плот, стары прагніўшы плот.
        Яна бачыць яго. Адзенне ўсё падрахнела і спархавела ўшчэнт. Яна бачыць, як скура пачынае ападаць, агаляе гнілыя тканкі і разбітыя мышцы каханага. Нарэшце застаецца адзіны шкілет, шэры, вельмі стары, патузаны часам. Недзе у касцях дакладна позаўюць чэрві, ці яшчэ нешта гідкае. косці паўзуць да ямы. Правільнай, сімітрычнай ямы - магілы. Па краёх роўнымі пучкамі ляжыць пясок. Жоўты, мокры пясочак. Косці пералязаюць горку і звальваюцца ўніз. Пясочак ссыпаецца, хутчэй і хутчэй, хавая брэнныя астаткі. Над магілаю нібы смерч прачнуўся. Пясок уздымаўся ўверх, залятаў на траву, вяртаўся ў яму. Пясок засыпаў яго, дакладней, тое, што ад яго засталося. Праз хвіліну мірным сном ляжала магіла, роўная клумбачка без прыгожых кветка.
        Яна з'ехала з глузду, яна разумела гэта. Пабялела, валасы зсівелі ўшчэнт. Рукі прыўраціліся ў тонкі дрот, твар змаршчыніўся і абсох. Яна ўсё расказала брату, брату, які разумеў яе, безапіляцыйна верыў кожнаму яе слову. Ён зрабіў крыж, добры драўляны крыж. Запрасіў святара, той доўга чытаў на магілаю. Брат усталяваў крыж там, дзе дзіўным сном, ляжаў яе каханы, адзінае, што было сэрцу міла...
        Вясной ён не вярнуўся і вясной якая была паслятой вясны, таксама. Без яго жыццё працякала дарэмна. Яна ўжо працякло дарэмна, але гэта каштавала жыццё. Столькі год шчасця, дзіўнага, поўнага шчасця. а зараз можна працаваць не думая аб ім, забыўшы на яго...
        Ёй сніўся сад. Такі ж, як і сотні садоў нашага краю. Старыя, але пладаносныя яблыні. Парэчка ўтульна ўладкаваная ў агароджу. Дзікая груша, нікому не патрэбная, але дагэтуль не вырубленая. Клумба духмяных суніц і агрэст, дзе-нідзе раскіданы па саду.
        Ён быў там. Яна ведала гэта, адчувала яго пяшчотны позірк на сваім целе. Ён там у крапіве ля плота, малады, моцны, прыгожы... яе каханы.
        Пад ранак яна развараціла крыж, але ён так і не вярнуўся. Тады ёй шоў дзевяноста трэці год...

Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.