 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
За неба
Паэма-імкненьне
|
|
|
|
(Радкі кожнай лесьвіцы чытаюцца зьнізу ўверх) пытаньні без пытальнікаў і літар... каб ты свае пытаньні кінуў межамі, вядзьмарыць, падаючы ў бездань, а сьвята – з чарадою сноў і крыку А сьвята – без гармоніі і сьмеху, ўзьнікаю я... сёмым сьвятам сьвету І раптам нябыту сум і гарката быцьця... Слова і гарэлка, Сябры і горы, зямлі і неба, веры і віны. на сьвет глядзіш з глыбокага прадоньня ад мудрасьці, ад пошуку яе, Ты мне вястуеш мудрасьць і зьнямогу Лесьвіца першая «АД СУТНАСЬЦІ»... танцуем быцьця тайніцу Абвітыя плюшчом каханьня, Заплюшчваем вочы. Не хапае чужой адсутнасьці... цалуемся. Як толькі знойдзем – Шукаем сузор’і. Выходзім. Не хапае зорак... Танцуем і цалуемся. Лесьвіца другая з нашым жаданьнем... У цішыні зьнічка зьнікае ў Птушыным Шляху. Наш крык зьнікае ў крыку нашым. Крык птушкі зьнікае Лесьвіца трэйцяя цішыня ў чаканьні пераменаў... мы з табой, як нашая краіна: скінута бясконцае адзеньне, А калі пакінуты Парыж, чорны пан, чырвоная паненка... Мы з табой у колерах Стэндаля: Лесьвіца чацьвёртая чаромхавыя... і халады пасьля белыя сны Пасьля вяртаньня – сумоўе цел... не ўспамінаем сумоўе душаў, і забываем І паасобку адтуль ляцім, у неба бясхмарнае... а мы сыходзім ў сырую зямлю, Сыходзяць кроплі пасьля каханьня. Водар чаромхі пасьля дажджу. Водар чаромхі Лесьвіца пятая пасьля каханьня. Вочы такія ў цябе і вецер бяз хваляў... і доўгае куваньне зязюлі, і мёртвыя голкі і галінкі, нябёсы і дрэвы У калюгах на дарозе лясной Лесьвіца шостая за неба змаглі даляцець... каб пырскі ад болю абрынуцца ў неба, Нямым вадаспадам крык параненай мовы. шукаць і адчуць у сабе крык і енк ненароджаных думак, Шукаць у табе Лесьвіца сёмая ніколі ня будзе... што ягадаў чорных мне дараваць, І папрасіла Неба ты – невымольнае...» «Ты – невымоўнае, і напісала на чорнай зямлі: зламала галінку зь белымі кветкамі у сумоўі маўчання і думак У вар’яцкім квітненьні чаромхі, Лесьвіца восьмая пайсьці ўгару... за тры прыступкі да зямлі затрымцець, ў тваіх словах, затрымацца зачапіцца за воблака, глядзець, ісьці, ўніз Па белай лесьвіцы Лесьвіца дзевятая працяг з пытаньняў вечны... І вусьцішна, калі за небам што з сабою пытаньні несьлі... у тыя вочы, што глядзелі за сьвет нябёсаў, у тыя вочы, а я хачу зірнуць у вочы, Ты хочаш зазірнуць за неба, Лесьвіца дзесятая сарваўшы кветку. крыкнуць, і ўпершыню пад небам і зьнічкай на зямлю ляцець і вырывацца за яе, Рваць думкі вышынёй і за неба – піць... Піць неба Лесьвіца адзінаццатая за сябе. імкненьне яго адлюструе не неба, І Сена тады сухімі вачыма... І ў неба глядзець і зарывацца ў пяшчоту духмяную. сухую праўду Зь іх буду выцягваць калі безь цябе застануся зімою. на выпадак, ў стагі ад болю і асалоды складаю стогны заблытаная пяшчотай, Заблытаная словамі праўды тваёй, Лесьвіца дванаццатая
|
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2019. Беларусь, Менск.
|
|
|