|
НЕСПАКОЙ Калі дзень шлюбу ўжо быў назначаны і нявеста вырашала каго запрасіць з гасцёў, яе бацька пажадаў размаўляць з жаніхом: - Я бачу, што ты кахаеш маю дачку, але я бачу і іншае. Твая душа не супакоена і прагне ўсё яшчэ хістаючыся ад аднаго да іншага. З гэтага твой дух не супакойваецца і безупынна рыскае, шукаючы нагоду і шлях для выйсця. Кроў стукае у тваіх жылах безупынным боем бубнаў, а думкі хістаюцца ад паўпразрыстага ветра незадаволенасці. Бачу я, што не гатовы ты, што душа твая не супакоена і праз гэта мусяць быць тысячы няшчасцяў. Тваё навучанне скончана і я бачу, што ператвараецца ў тваёй душы. Тым не меньш маецца ў цябе нешта вельмі істотнае, пра што я мушу сказаць табе і ўпэўнены, што вернешся пасля падарожжа да сваёй нявесты і ажэнішся з ёй. Ты праўдзівы і адзінае, што існуе ў цябе спрадвечнага і неўміручага гэта праўдзівасць. Таму слухай мяне, выпраўляйся ў падарожжа праз лясы і багны да спрадвечнага астрога чыстага розуму, абыйдзі палову свету і супакой сваю душу. Зірні на ўсё, што існуе і што па-за існаваннем. Зразумей анёла і зразумей д’ябла. Паглядзі на людзей і зірні на духаў. Выпрастайся ў весь рост і глядзі на свет адчыненымі вачыма без боязі за зрок. Выйдзі на прасторы і харчуйся з рэчаіснасці, супакой сваю душу і вяртайся да нас. Мы будзем чакаць цябе і калі ты вернішся мы зробім вялікі пір, дзе праз салодкія і мілагучныя спевы мы ўсхвалім існаванне і нараджэнне новай сувязі. Час не літасцівы да фанабэрыстай прагі, з тым жа дух твой не суцішыцца, але супакоіцца. Знайдзі тое, што шукае твой дух і вяртайся дамоў з гэтым набыткам. Моц і пяшчота ў тваіх вачах, праўда і гонар у тваім сэрцы. Пакуль ты вандруеш – завіся рыцарам праўды. Калі ж ты вернішся, будзеш мужам той, якая жадае апоры. Выпраўляйся рана. Ніхто не даведаецца і не пачуе, што ты сыйшоў. Бывай. Праслухаўшы гэтыя словы, ён выцягнуў свой парасон і выйшаў на вуліцу. Ні з кім не развітваючыся, ён вярнуўся ў свой дом, каб заўтра выправіцца ў падарожжа збянтэжанага духу. Так нараклі яго рыцарам праўды.
|
|