РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Агонь душы
1
Агонь душы
Агонь мае душы ў прасторы
Ня згасьне сьвечкай васкавой.
Ён будзе ў радасьці і ў горы
Сьвяціць паходняй баявой.
 
Свой Край і люд, што у прымусе,
Агонь мае душы асьвеціць,
Пра долю роднай Беларусі
Ён разьнясе па белым сьвеце.
 
І, дзе сьвятло яго пральлецца,
Мой родны брат – Беларусін
Ад сну цяжкога атрапнецца,
І – што ён варт – пакажа ўсім.
 
7.XII.1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.