|
|
Прошча
Вершы, паэма
Радок
Дым
Агонь
Агонь
Насьцеж
Брытва
Зьвер
Воля
Лебедзь
Стан
«Зімовыя мроі». Надпіс на карціне А.Марачкіна
Праз каліну
Зьнічка
Зьмеі
Косьць
Самаэпітафія
Прошча. Паэма
|
Індыя
Вершы, паэма
Сузор’е рыб
*** Тым быў час...
*** Прыбегла з марозу...
*** Ветраны ранак...
*** Неба застаўлена пасткамі...
*** Глухі завулак...
*** У Баранавічах сьнег...
*** Твае вочы...
Сьвечка
*** Заплакаць мне па той вясьне?..
*** Бронь Божа...
Сьліва
*** Тая, што днём i уначы...
*** У нашых снах...
*** На сёньня завершаны сьпевы...
*** Адхінецца вада ад зямлі...
*** Вечар у ветраным Віцебску...
Стаў
Індыя. Паэма
|
Зона
Вершы, паэма
Беларуская песьня
Ідал
Мутацыя
*** Не названых нас няма...
*** Малітвы...
Насупраць
*** Для мужчын няма прычын...
*** Прабачаць дурню...
Татальнасьць
Біяграфія
Барак
Рулетка
*** Што затужылі...
Маўклівы мітынг
*** Разбой...
*** На магіле Скурата Малюты...
Землятрус
*** Точыць стачонае моль...
Зона. Паэма
|
Саракавіны
Вершы, паэма
*** У сфэрных люстрах...
*** Хто па чым маркоціцца...
*** Пакінуўшы сьвята на сьвяце...
*** Выйшаў летам...
*** Ня з тымі пайшоў...
*** Зь нянавісьці...
Гульня
*** Восень...
*** Добра быць...
Вар’ят
*** Шастае вецер па даху...
Матылёк
Галубятня
Адзін
*** Струменіцца па жылах халадок...
Саракавіны. Паэма
|
|
|
Намацваць рух радка, які у зачыне, Як шыць туман ці аблачыну ткаць... I ўсё ж пачаць - хоць напачатку знаць, Што слоў, напісаных на аблачыне, Ніколі і нікому не чытаць.
|
Як дым - Зямное на зямлі; Як тым, што і да нас жылі, I будуць жыць пасьля. У спраты прыбярэ зямля Наш боль, што высахне асотам, Адчай, што згоркне палыном I зорным зьмелецца млыном. I ўсё. I тое ж будзе потым, Як і раней, як перад тым: Адчай і боль з крывёй і потам, - Як дым.
|
Спапяліўшы былое ў былым, Стаўшы ценямі, зданямі, снамі, Мы сабе ўспамінаемся самі, Як агню ўспамінаецца дым.
|
Спапяліўшы былое ў былым, Стаўшы ценямі, зданямі, снамі, Мы сабе ўспамінаемся самі, Як агню ўспамінаецца дым.
|
Зрэшты, жыцьцё як жыцьцё. Варта было нарадзіцца. Падае сьветла лісьцё. Ціха крыніца бруіцца. Сінія градзіны сьліў, Ветразь на чоўне рыбачым, - Хто не народжаны быў, Той аніколі не ўбачыць. Радуйся! Зорныя дзьверцы Насьцеж - табе аднаму. Зрэшты, не страшна памерці. Незразумела, чаму.
|
Прыгнечанасьць часу, Разгубленасьць часу і страх - Нібыта ў сяброўскіх, Нібыта ў варожых вачах. На ранку галюся. Баюся. Прад люстрам стаю - Разгубленасьць мрою, Прыгнечанасьць трызьню сваю. Час тахкае ў скроні. Над бітваю дыбіцца бітва. Цяжэе ў далоні Вайсковая бацькава брытва. Шалею ад болю. Не трэшчына ў часе - разлом. Кроў кліча на волю... Упоперак горла - лязом.
|
Помні ўсіх - i нікога не помні. Ідучы ў нікуды, Толькі ты, што праходзіш па полі, Засяваеш сьляды. Знай пра ўсё - і нічога не ведай. Ідучы наўздагад, Толькі ты, што праходзіш безь сьледу, Не павернеш назад. Пасярод мітусьні і зьняверу, Між бязладдзя ўсяго Ты адзін усьміхаешся зьверу За самога яго.
|
Здабыў я ўрэшце волю на зямлі. Сябры былі. Каханыя былі. Іх стала меней. Адзіноты - болей... I гэта ўсё, бадай, што я займеў ад волі.
|
У горадзе, што спрэс спавіты дротам, Сьляпая, ад сьцяны і да сьцяны, Да адзіноты мкнецца адзінота I набывае голас драцяны. Яна крычыць, як металічны лебедзь!.. Таварышу званю, кажу: "Як-небудзь Спаткаемся...". I кажа ён: "Звані", - З уласнай адзінотай дзень пры дні. I пуста так - як вецер дзьме трубою... Сваю бяду рукамі разьвяду I сам сябе спытаю: "Што з табою?". Плячом пацепну. Трубку пакладу.
|
Як прывіды, як сны пра сны, як здані Душу маю пакінулі жаданьні. Як пры пажары выбягаюць з дому, Яны зь мяне - натоўпам! прэч! Нікому Казаць пра тое нельга - я кажу: Нібы жабрак абкрадзены, дрыжу Сярод руін на шэрым папялішчы, Дзе ў коміне сіроцкі вецер сьвішча I гоніць, круціць попел, сажу, дым... З усімі так?.. Ці так са мной адным?..
|
«Зімовыя мроі»
|
Надпіс на карціне А.Марачкіна
|
Гэта жыцьцё - быццам жыць я не ўмею: Злое, крывое. Разбагацею - куплю ў Аляксея Зімовыя мроі. Іх пасялю я не ў хату, не ў клець - У прасторную пушчу, Каб неспатольна і вольна глядзець На сасьнёную птушку... ...Перад вачыма - хоць акасей! - Крамы, праграмы. Жах, як крычыць твая птушка, Ляксей! Б'ецца аб рамы.
|
Кіну ўсё, чаго дасюль не кінуў, Пакладу стамлёна галаву На дасьпелую траву Пад чырвоную каліну. На нябёсы вольныя, на хмары Праз пажар калінавы зірну I пад ім засну З мараю аб тым, пра што не марыў.
|
Ля самай скроні сьвету Сьлізьне і прападзе. Ні водгуку, ні сьледу Нідзе, нідзе, нідзе. А сьвет сабе гудзе, Як перад сьвятам пошта. Сьлізьне - і прападзе. Адкуль? Куды? Навошта? Празь ніцы вербалоз - Сьцяжына ў вольным полі. Адно і ёсьць - што лёс. ...А што бывае болей?
|
Лёс як лёс: з двух бакоў - пустата. Век да веку - мастом да маста, I чытаецца драма зь ліста, Не дабрэе жыцьцё і не зьлее... Бог з машыны. Маліна з куста. I ў маліньніку любяцца зьмеі.
|
А што твой лёс? Змаганьне з Богам? Сабаку кінутая косьць? Недасягальнасьць перамогі - Усё, што ў гэтым лёсе ёсьць.
|
Памёр, каб не стамляць нікога: Ні Бога, ні людзей і ні сябе самога.
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Тым быў час... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Прыбегла з марозу... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Ветраны ранак... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Неба застаўлена пасткамі... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Глухі завулак... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
У Баранавічах сьнег... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Твае вочы... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Заплакаць мне па той вясьне?.. ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Бронь Божа... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Тая, што днём i уначы... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
У нашых снах... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
На сёньня завершаны сьпевы... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Адхінецца вада ад зямлі... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Вечар у ветраным Віцебску... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Не названых нас няма... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Малітвы... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Для мужчын няма прычын... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Прабачаць дурню... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Што затужылі... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Разбой... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
На магіле Скурата Малюты... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Точыць стачонае моль... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
У сфэрных люстрах... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Хто па чым маркоціцца... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Пакінуўшы сьвята на сьвяце... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Выйшаў летам... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Ня з тымі пайшоў... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Зь нянавісьці... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Восень... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Добра быць... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Шастае вецер па даху... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Струменіцца па жылах халадок... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
|