 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нацыянальнасьць
|
У затуканыя-загуканыя галовы паняволеных чужнікі ўбілі думку, што ёсьць дзьве веры: польская(рыма-каталіцкая) і руская(праваслаўная). Мова наша, згодна іх, ня была мовай, а нейкім зноў-жа "хамскім" дыялектам... Калі-ж ужо гутарка йшла пра нацыянальнасьць, дык тут згодна тых-жа чужнікоў, залежыла ад рэлігіі, ці, як у вёсцы казалі, "ці цябе поп ці ксёндз хрысьціў"... Вось і разьбірайся. Бедныя й малапісьменныя, культурай каторых цьвітнеў мясцовы фальклёр, адгарадзіліся ад чужнікоў словам "тутэйшы". "Тутэйшы", значыцца асобны, ня "рускі" й ня "польскі", а апрычоны... Як-ніяк, першы крок да самастойнасьці. Першы раз давялося мне пачуць, што мы - Беларусы й што мова нашая беларуская падчас пярэпісі насельніцтва ў 1931 годзе. Два паважаныя паны заселі за стол у нашай хаце, сабраўшы ўсю Качанову сям'ю, ды кажнага па чарзе пыталі імя. І памятаю, што сарамнавата было перад такімі важнымі ўраднікамі замурзаны твар паказваць, але на іхнае пытаньне бойка адказаў: - Аляксандар. Ды найбольш зьдзівіла, што бацька на пытаньне "нацыянальнасьць?", адказаў: - Беларус. Было мне тады шэсьць гадоў.
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|