РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вольга Гапеева
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рэканструкцыя неба
1
*  *  *
Белы. Чорны.
Кантраст? Антонім?
Хутчэй – дзеці ШЭРАСЬЦІ
з процілеглымі мроямі.
 
 
 
 
*  *  *
Недзе на цёплым жываце
існуе мільённая радзімка.
цікава – пра што яна марыць?..
 
 
 
 
*  *  *

фэміністам
і фэміністкам


 
Пясочны матыль
(ужо стары дзядзька)
прыпыніцца ля
блакітна-зімовай кветачкі...
а ўвечары –
здрадзіць ёй
з нахабнай лямпачкай.
 
 
 
 
*  *  *
таўровыя подыхі
асядалі на пульсумчых шыях
і сьцякалі ў цыяністыя вочы
перапаўняючы іх каліем
 
 
 
 
*  *  *
Хлопчык кульгавы
злуецца на боцік
пытае ў таты
чаму ён скача
а я бягу ад таго
што бачу
а ён стаіць і злуецца
на боцік
 
 
 
 
*  *  *
Калі народзіцца сьмерць і
памрэ нараджэньне
будзе халодна.
Знакамітыя людажэры
ўпрыгожаць свае кромлехі
гірляндамі прусаковымі
і сьнегам засушаным
яны сьціснуцца камячкамі
і ціхенька-ціхенька будуць
цалаваць шматкі маёй скуры.
 
 
 
 
*  *  *
Марцыпанавы сьнег
уключалі толькі па пятніцах
калі птушыныя сьвятыя
хавалі свае лапкі
ад маіх дзіцячых позіркаў.
Яны баяліся тлустых зімовых вусеняў
таму апраналі пухнатыя кажушкі
й хавалі свае лапкі
у маіх дзіцячых позірках.
 
 
 
 
*  *  *
на падлозе вандруюць не паперы
на падлозе вандруюць вантробы
яны пляскаюць у далоні
патрабуючы словаў
на падлозе шкрабецца ня котка
на падлозе шкрабуцца яэрвы
яны лапгааць сваю сыстэму
аплятаючы косткі
на падлозе ня пляма сьмятаны
на падлозе мыюдца цені
яны пішуць сікія вершы
патрабуючы кавы са спэрмай
 
 
 
 
*  *  *
Пад грукат малочнага сэрца
шпітальнай багоўкі
я прыкладаюся вухам
да вухачужога
я слухаю цяпло чыіхсьці думак
пад грукат малочнага сэрца
шпітальнай багоўкі
 
 
 
 
*  *  *
Запляцеш мне коскі коскі
з водарам лекаў
і я прайду зданьню зданьню
праз тваё цела
і я аддам словы словы
нямым вуснам
калі запляцеш мне коскі коскі
з водарам сьмерці
 
 
 
 
*  *  *
Пёрка пухнатае падае
зь цельца птушынага
падчас паляваньня
на ложак асфальтавы.
Пёрка пухнатае ведае
ляцець яму доўга
таму асьцярожна кладзецца
на голаў
анёла.
 
 
 
 
*  *  *
У краівах недасьледаваных твараў
з тваімі вачыма
шукаю выйсьця
ды — марва
шапаценьне стомленых вуснаў
ускрыкі зрэяак
сьляпыя яіколі ня чуюць
глухія ня бачаць.
Дарэмна размовамі поўвіць
нямытыя шклянкі
на сьняданак — смажавы чмелік
а потым
вывучэньне атамаў страху
ў белых пакоях.
 
 
 
 
*  *  *
На целе тваім
як на мапе Сусьвету
ёсьць чорныя кропачкі выслаў,
буду шукаць іх і даваць ім
імёны СВАІХ каханкаў
адылі
прабягу казытаньнем дзіцячым
і зьяікву
ў белай траве
пад небам зялёным
Аднойчы...
 
 
 
 
*  *  *
Я зьбіраюся на вайну
кожную раніцу
чышчу боты — рыхтую зброю
ПОТЫМ
мы будзем кахаць потым
а зараз няма калі
я зьбіраюся на вайну
чышчу боты — рыхтую зброю
хочаш — цалуй мае вочы
пакуль не баляць яны
ад калючага дроту
жабкай стансцца хто-небудзь іншы
а мне няма калі
я зьбіраюся на вайну
чышчу боты — рыхтую зброю
заўтра птушкі скінуць па крыльцы -
гэта звычайны прагноз надвор’я
ну што ты паціскаеш плячыма
я — немагчыма
 
 
 
 
*  *  *
Я прыйду на тваё пахаваньне
зярняткам
схаваным недзе ў кішэні
у якой будзе дзірка
памерам зь летнюю мошку
я прыйду на тваё пахаваньяе
агрэставай цэлкай
(спакушаць старых матылёў -
няўдзячная справа)
я прыйду на тваё пахаваньыс
пясочкам зь неба
упаду з вышываных далоняў
проста ў ложак
 
 
 
 
*  *  *
Ты гандлюеш маімі вачыма
з ранку да вечара
пафарбаваўшы ў колер зялёны
выдаеш іх за яблыкі
дрэва свайго снарахнелага
па сьвятах паганскіх
ты нанізаеш вочкі мае
мігдаловыя
на тоўстую нітку
і дорыш жывыя каралі
далёкім мурынкам
 
 
 
 
*  *  *
Калі робіцца вусьцішна
заплюшчваю вочы
таму, хто стаіць побач.
Раніцу глытай асьцярожна
пакуль дождж не прапаліў ёй
скуру
а лепей
схавайся пад коўдру
да таго, хто ляжыць побач
і глытай-глытай асьцярожна
каб не параніцца
алюміневай раніцай.
 
 
 
 
*  *  *
Адчывяй сваю дамавіну
я ўкрыжую цябе на басэтді
маё цела ня можа болын лётаць
яно мкнецца ў свой лекразорый
3 тваіх костак зраблю сабе панцыр
не шкадуй мяне, маіх лапак
чарапашкаю быць няблага
толькі ў неба глядзець нязручна
Я памыю твае вантробы
і разьвешу сушыцца на дроце
на рабінах чырвоныя гронкі
гэта я сьвяткую забойства
 
 
 
 
*  *  *
Пясок
колеру маёй скуры
сьнегам кладзецца ля акіяну
плача нехта
а нехта памірае
Там на ўзьбярэжжы трупных аповесьцяў
жывуць пілігрымы — войска крумкачовае
іх вязьні - нехрышчоныя лужыны
іх дзеці - душы атручаных
плача нехта
а нехта памірае
 
 
 
 
*  *  *
Восеньню
калі ўсе газэты
адлятуць у вырай
я распавяду табе пра карабельную самоту
і пра стомленых празаікаў што пішуць
свае аўдавелыя вершы.
Апошняе шкло
парвецца на акулярах патаемнага дому
і я прыгадаю фіялетавае заўтра
і ты не станешся ягоным хросным бацькам
(твой Бог не дазволіць гэтага).
Шэрая кволасьць нябеснай вадкасьці
ўжо не пакутуе пад вострымі штыкамі
Былога совца.
 
 
 
 
*  *  *
У слоік
парослы атручавым квецьцем
я пакладу свой сорам — жоўты павук
спляце павуціну
і нецьвярозыя мухі
аасьведчаць сваю далікатнасьць
пачуўіпы ягопае хваляваньне
(мой страх перад табою)
 
 
 
 
*  *  *
я распілую хоспісны вечар
клічнікам раніцы
ты палавінкі яго пакладзеш
на шалі жаданьняў
аквамарынавы подых маёй летуценнасьці
і
недасяжны бурштын
тваёй сталасьці
 
 
 
 
*  *  *
Цэляфанавыя вятры
запакоўваюць аблокі
дажджы не ідуць
яны ня людзі.
Сумна глядзіш як асобы жаночага полу
здымаюць перад табою
спачатку станік а потым
а потым ўжо неістотна
адпаведная колькасьць пытаньняў
да загадзя надрыхтаваных адказаў
а ўрэшце навошта
ты ўсё пра іх ведаеш.
У іхніх вачох няма нават зрэякі
тваёй каханай.
Некаторым прымацоўваеш плаўнікі
ды хвосьцікі
каб яны змаглі нлаваць па моры
якое хутка назавуць тваім імем
іншым прышываеш срэбную луску
каб у выпадку звальненьня з працы
яны маглі б асьвятляць твае пакоі.
Час нікуды не ляціць
ён ня птушка
ёнпроста правальваецца
ў каналізацыйную дзірку
і захлёбваецца там
марскімі пачварамі
жалезнымі цмокамі
іржаваю сьлінаю.
Эпоха палонных сантэхнікаў
хутка скончыцца
і зноў давядзецца
заліваць іхнія муміі цэмэнтам.
 
 
 
 
*  *  *
Аблокі перасыіелыя
не сарваныя маім птушыным
поаіркам
сухажыльлем чапляюцца
яблыка спасаўскага
і напіўшыся чэрствай самотнасьці
кахаюцца з хмарамі
 
 
 
 
*  *  *
крылы
мной выразаныя
з падручніка па біялёгіі
раптам убачу за сьпінамі
гарбатымі сьпінамі нсаломшчыкаў
ціхенька спалохаюся
івосьужо
енкі клінічныя
ціснуцца ціснуцца ў дзьверы
ціснуцца ціснуццаўвочы
ціснуцца ціснуцца ў вушы
чуеш?
 
 
 
 
Вершы пра жнівеньскі голас

#I
жнівеньскі голас
назьбірае каштанаў
сініх і жоўтых
памерла-хворых
сьлёзкамі скоцяцца
ў даліны далоняў
сіні і жоўты
жнівеньскі голас

 

#II
Золатка, Вас расстраляў
жнівеньскі голас?
Значыць так трэба. Ня плачце.
Прашу Вас, ня пэцкайце лісьце
сваёю крывёю.
Золатка, можа запросіце нас
у калегіюм сьмерці?
Што? Перапоўнены?..
 
 
 
 
КАЛЕКНЫЯНЭР
п’еса
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
РЭКАНСТРУКЦЫЯ НЕБА
Раман
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.