 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дамавікамерон sexэвалюцыйны
|
Прахалодная летняя ранiца. Закiнуты яблыневы сад. Яна i я. – Ты нiкому не павiнен паказваць свае рожкi, – Эва спрабуе быць шчырай. – Няма ў мяне нiякiх рагоў. – Няма, няма… Толькi дай мне слова, што не будзеш нiкому паказваць свае чортавы рожкi. – Я магу даць табе якое заўгодна слова, толькi нiякiх рожак у мяне няма i нiколi не было. – Ну, хiба ты не разумееш, пра што я табе кажу? – Эва робiць спробу прадэманстраваць незадаволенасць. – Разумею, ты гаворыш пра свой хвост. – Няма ў мяне хваста. У мяне нiколi не было нiякага хваста. З чаго ты ўзяў, што ў мяне ёсць хвост? Я кажу пра рогi, а ты пра нейкi змяiны хвост, – Эва пачынае абурацца. – Там, дзе рогi, павiнен быць хвост i капыты, – педантычна ўдакладняю я. Эва кусае паветра, прымружвае вочы, сцiскае кулачкi, сцiнаецца i крычыць: – Сораму ў цябе няма! Чуеш, ты, жывёла, сорам твой дзе?! Я выходжу з сябе –, натуральна, бяру i выходжу з сябе. Эва рэагуе iмгненна i гэтаксама выходзiць з сябе. На траве застаюцца рогi, хвасты, луска, капыты i крылы, а мы выходзiм. Мы бяромся за рукi i крочым праз сад. – Хочаш яблычка?– добразычлiва пытаецца Эва. – Яны ж дзiчкi. Мы ж каштавалi, горкiя-горкiя… Неба цямнее. Пэўна, збiраецца на дождж. Мы выходзiм з яблыневага саду. Мы сыходзiм назаўсёды. Маўчым, бо разумеем: мы нiколi не вернемся ў сад. Запрасiў я аднакласнiцу – шэравокую Еву – на сустрэчу ў парк. Зайшлi мы ў зацiшны куток. Дастаў я з кiшэнi самаробны нож з разнаколерным дзяржальнам, размахнуўся i запусцiў у яблыню. Дзюба глыбокаўелася ў кару. Выдзiраў я i шпурляў зброю. Ева ўважлiва, з найсапраўдным захапленнем у шырокарасплюшчаных мякка-шэрых вачах назiрала за маёй забавай. Не заўважылi мы, як апынулiся ў кумпанii п’янаватых i значна старэйшых бэйбусаў. – Якi выдатны нож! Мне якраз i не хапае такога, каб мяса на шашлыкi рэзаць, – паведамiў пляскатаносы завадатар. Памiж мною i нажом, увагнаным у пашчапаны камель, сталi два гопнiкi. Памкнуўся я да зброi. Пачалi мяне бiць-збiваць. Курчыўся я на траве, ашчаперыўшы рукамi галаву, каб не забiлi ўдарам у скронь. Калi памяць вярнулася, у парку было чорна, халодна i пустэльна. Першае, што зрабiў я, яшчэ лежачы на зямлi, – узненавiдзеў шэравокую Еву, з якой гуляў у парку, узненавiдзеў сведку майго збiцця i прынiжэння. Маляваў я макi. Яны ззялi ў зялёна-блакiтных хвалях лiпеньскае травы. Будзённы дзень у батанiчным садзе выдаўся цiхмяна-бязлюдным. Таму i здрыгануўся я, пачуўшы за спiнаю незнаёмы голас: – Ты змог бы намаляваць цюльпан? На эцюднiк, каля палiтры паклалася жоўтаглянцавая кветка. – Я добра заплачу, калi ўвечары ты прыйдзеш з малюнкам да мяне ў госцi. Я набуду акварэль, пакажу парнаграфiчныя часопiсы i фiльмы. Такi прыгожы хлопчык, як ты, мусiць любiць кветкi i жанчын. Я бачу – ты захапляешся кветкамi, а я навучу цябе захапляцца мужчынскiмi справамi. У кiшэню маю ўклалася паперка з тэлефонным нумарам, адрасам ды подпiсам «Ева». Правёў я вачыма смуглявую спiну блакiтнавокай Евы i растаптаў нi ў чым не вiнаватую кветку. – Я-а-а цбе лблю. – Не любiш ты мяне. – Любл. У-у-у. – Памаўчы. – Лю-ю-юбл, лублу, любулю, – пасля выпiтай брагi язык зусiм не слухаўся мяне. Вёў я аднакурснiцу Еву за лес, дзе ў полi стаяў стог саломы. Ён клiкаў, абяцаючы каханне. Яшчэ ўранку падгледзеў я, дзе дзядзька закапаў, каб не знайшлi мiлiцыянты, вялiзны бiтон з брагаю, а ўночы начэрпаў трохлiтровы слоiк хмельнага напою. Каб не пiць аднаму, запрасiў на банкет чарнавокую Еву. Набанкетавалiся мы, i павёў я яе пад стог. – Чуэш, я ж лаблю цьбе. – Яшчэ раз скажаш пра «люблю», i я пайду дадому. – Як жа-ж-ш-ш без лбовi мы будзем любiцца?.. – Моўчкi, – Ева-бражнiца раскiнула рукi i павалiлася спiнаю на салому. Задраў я ёй спаднiцу i майткi сцягнуў. Абняў яе i абсунуўся ў сон. – Не люблю цябе, – прахапiўшыся пасярод ночы, пачуў я свой ясны i сухi голас. – I я цябе не люблю. Гэта насланнё ад брагi. Спi. Чарнавокая Ева павярнулася да мяне спiнаю, i павярнуўся я да яе спiнаю. Ехаў я з сябрам на канi праз лес. – Яна спiць з трактарыстам, – сябар закурыў папяросу. – … – Качаецца твая зеленавокая Ева кожную ноч з брудным, старым, смярдзючым механiзатарам. – … – Ён увечары прыносiць у сталоўку бутэльку самагону. Яна накрывае стол. Яны зачыняюцца, п’юць, жаруць i ябуцца. Уся вёска ведае, бачыць, гаворыць. А ты па ёй сохнеш. – …,– закурыў i я. – Забудзь ты яе. Столькi дзевак кругом чыстых, белых, духмяных, як кветкi… Конь узняў хвост, пусцiў газы i пачаў кiдаць на дарогу зялёныя яблыкi. 5. АДНАКУРСНIЦА Гурт студэнтаў загрузiўся ў кодаб, крыты брызентам. Пасля халоднага дажджу ў грузавiку было цёпла i ўтульна. Каб не мулка сядзець-ляжаць, шафёр абачлiва кiнуў на дошкi некалькi снапоў лёну. Лёг я на сноп i падклаў пад галаву рэчмяшок. Побач уладкавалася доўгавалосая Ева. Як толькi грузавiк крануўся, абняў я спадарожнiцу. Тая не выказала анiякiх пачуццяў. Тады запусцiў я руку пад куртку яе i пачаў лашчыць цыцку. I на гэткую iнiцыятыву не атрымаў адпрэчкi. Абнадзеены, расшпiлiў я джынсы на Еве. Яна развяла магутныя сцёгны, i ўсунуў я палец у похву. – Так i трымай, – дыхнула аднакурснiца ў вуха мне. Усю гадзiнную дарогу праляжаў я з уздыбленым чэлесам. У думках малявалiся неверагодныя варыянты працягу нашых секс-стасункаў. Але па прыездзе пачуў: – Скончыла я два разы. Дзякуй табе. Больш нiчога не хачу. 6. СПАДАРОЖНIЦА – Што табе ў ёй падабаецца? Наогул, што можа падабацца ў такой нягеглай дзяўчыне? – даверлiва спытаў у мяне настаўнiк кампазiцыi. – Скура. Вы заўважылi, якая незвычайная ў яе скура. Залацiстая, неапалiтанская жоўтая са срэбна-блакiтным адлiвам. Яе скура свецiцца знутры. Нiколi ў жыццi не сустракаў такой мяккай, аксамiтнай, далiкатнай скуры. – Скура i ўсё? – Не. Мне падабаецца яе кватэра, яе дом, што стаiць непадалёк ад магiлы Эмануiла Канта. Мне падабаюцца доўгiя вечаровыя шпацыры па Кёнiгсбергу. Увосень, калi ўсё навокал залатое, яна – Ева – мая залатая спадарожнiца. – Якая пустата. Так i не паразумеўся я з тым настаўнiкам. 7. СУНIЧНIЦА Пераназваў я сваю першую каханку з Евы ў Сунiчнiцу. Смочкi ў яе былi ружовыя, як крышачку недаспелыя ягады. Ружова-сунiчныя вусны i паднябенне. Цёмна-сунiчнымi былi язык i секель. Нават анус меў густое сунiчнае адценне. Яе доўгае, чыстае, семнаццацiгадовае цела пералiвалася, свяцiлася, ззяла мацiцова-сунiчным святлом. Нi я, нi Ева не ўмелi кахацца. Да свайго першага злiцця пад чырвона-сунiчным вечарова-чэрвеньскiм небам мы не ведалi эротыкi напоўнiцу. I яна ў мяне, i я ў яе былi ўпершыню. Чэлес мой i похва яе афарбавалiся ў сунiчны сок цнатлiвай крывi. 8. ФIЛАСАФIНЯ Еву з белымi кудзерамi завёў я на чорна-начное гарышча. Распрануў i зрабiў спробу ўставiць ёй мiж дрыготкiх ног чэлес свой. – Не магу, не трэба, баюся-баюся… Мяне згвалцiў п’яны айчым. Ненавiджу мужчынскiя органы. Баюся цябе, мамы, айчыма… Баюся, баюся, баюся!!! У Евы было свежае цнатлiвае цела, фiласофская адукацыя, п’янiца мацi i айчым гвалтаўнiк. На пыльным гарышчы так i не дамогся я сапраўднага акта. Выпесцiў языком смочкi. Нацёр пальцам i ўзбудзiў секель. А калi рабiў спробы ўставiць чэлес у похву, дык атрымлiваў процьму пакамечаных цытатаў з Платона i Арыстоцеля, пра бессмяротнасць душы i дарагiя iсцiны. Iнтым з белакудзернай Еваю не практыкаваў я болей. 9. ВЕНГЕРКА Ева з Венгрыi прыехала ў СССР вывучаць рускую мову. У Музеi рускага мастацтва i пазнаёмiўся я з ёй. Прагулялi мы па Санкт-Пецярбургу сем дзён навылёт. У Пецяргофе сярод фантанаў i паркавай зелянiны спакусiлiся мы адно адным. Любошчыў я яе да змогi… – Яшчэ, яшчэ, яшчэ, яшчэ… – паўтарала-паўтарала Ева з Венгрыi. Скончыў я любошчы толькi тады, калi выразна зразумеў, што праз iмгненне сэрца маё разарвецца на кавалачкi i памру я, а калi i ўваскрэсну, дык толькi ў выглядзе венгерскага немаўляцi. Праз тыдзень прыйшла паштоўка з Венгрыi, на якой Ева панапiсала, якi я цудоўны, разумны хлопец i якi неспрактыкаваны каханак. 10. САРАМЛIВIЦА Ева саромелася ўласных цыцак. Пласкаватыя, трохкутныя, з вялiкiмi, як жалуды, смочкамi. Цыцкi не давалi ёй спакою. Сарамлiвiца марыла назарабляць грошай i зрабiць пластычную аперацыю. Таму пляскатагрудая Ева нанялася ў натуршчыцы. Крухмальнае жабо выдатна прыхоўвала прыродныя дзiвосы, але мастакi бачылi вялiзныя цыцкi i праз карункi. Ледзь не штодня Ева адпрэчвала студэнцкiя i выкладчыцкiя заляцаннi. Мужчыны ляпiлiся да жанчыны, як мухi да салодкай вады. Сарамлiвая Ева не скарылася нават пад нацiскам дырэктара мастацкае вучэльнi. А вось мяне адагнаць не змагла. Яна проста не ўсведамляла, як тое здарылася. На Вялiкдзень напiлiся мы ў iнтэрнаце так, што прачнулiся ў адным вузенькiм ложку. – Што ты цяпер скажаш пра мае пачварныя цыцкi? – гучна запыталася ў мяне на ранiцу сарамлiвая Ева. – Цыцкi як цыцкi, трапляюцца горшыя, трапляюцца лепшыя, – нерасплюшчваючы вачэй, прамармытаў я. – Давай яшчэ крышку паспiм, Ева. 11. ЯБЛЫЧНIЦА Евiна дупа нагадвала па форме глянцавiты, светлы, сакавiты антонаўскi яблык. Падабалiся мне жаночыя клубы, падобныя да iгрушы, але Ева ўжо стаяла перад мною ў поўнай аголенасцi, адмаўляцца ад рэальнасцi i наяўнасцi не стаў я. Секс атрымаўся кароткi. – УусёО? Болей не можаш? – Не хачуУ! – не стаў я падманваць расчараваную i яе яблычную заднiцу. – Нашто было пачынаць? Нашто было распранацца ў такiм холадзе? – непрыхаваная крыўда прагучала ў безадказных пытаннях. Мне ж было-пабыло добра з ёю. 12. СЯЛЯНКА – Дзе ты цягаўся паўночы? – На месяц глядзеў, – абмяркоўваць свае секспрыгоды з сябрам не хацеў я. – Ты не на месяц глядзеў, учора яшчэ звечара спахмурнела – нi зорак, нi месяца. Ты з бруднай Евай у гумне па сене качаўся. – Адкуль ты ведаеш, чыстая яна цi брудная? – Ад яе за дзесяць метраў скацiнай тхне. – Малаком ад яе пахне, яна на ферме працуе. – Ты яе станiк бачыў? – Цёмна было. – А я бачыў: яна нахiлiлася, рукаво спаўзло, брэтэлька ад станiка чорная ад гразi. Не цягайся з ёй, набярэшся каросты цi вошай, а нам яшчэ працаваць i працаваць. Знайдзi сабе чыстую бабу. Чуеш? Кiнь яе. – Кiнуў. Сапраўды пакiнуў я Еву ў тую ж ноч. 13. ВАДЗIЦЕЛЬКА ТРАМВАЯЎ З белазубай Еваю пазнаёмiўся я на Браслаўскiх азёрах. Каб завязь рамана мела росквiт, яна запрасiла мяне да сябе, у Вiцебск. Прыехаў я ў горад Марка Шагала. Ева жыла ў кватэры з дзвюма сяброўкамi: Марыяй i Лiзаветай. Усе яны працавалi вадзiцелькамi трамваяў. Увечары ў гонар сталiчнага госця накрыўся стол. Пабалявалi. Леглi. Паклалi мяне з браслаўскай Еваю. – У мяне месячныя, – папярэдзiла жанчына. – Калi хочаш, можаш скончыць мiж грудзей. Скончыў я на яе доўгую шыю. Грудзi ў каханкi былi вялiкiя i тугiя, але ж жадалася мне похвы. Паўночы ўгаворваў я палюбоўнiцу, каб дазволiла пакарыстацца яе вульваю. Ева ўпарцiлася, а пад ранiцу прывяла ў ложак сяброўку – Лiзавету. Чэлес мой адмастачыў халодную, як рэйка ўзiмку, Евiну сяброўку, пад пiльным назiркам гаспадынi ложка. – Скончыў ён, я пайшла, – адрапартавала Лiзавета i калабком скацiлася з прасцiны на кiлiм. Пачакаў я, пакуль супрацоўнiцы трамвайнага дэпо пазасынаюць, i пакiнуў гасцiнную кватэру. На доўгi ўспамiн пра Еву з Лiзаветаю звёз я з радзiмы Марка Шагала жменьку лабковых вошай. 14. ПОЛЬКА Праз сяброўку Ева-полька запрасiла мяне адсвяткаваць Новы год i зрабiць ёй дэфларацыю. Быў я перакананы на ўсе 111 %, што ўдакладненне пра цнатлiвасць – жарт; таму ў вырашальны момант, калi Ева перадумала губляць цноту сваю, ужыў агрэсiўную сiлу. Цнатлiвасць парушылася. Замест плачу i крыкаў пачуў я смех гучны, iстэрычны, назаўсёды-запамiнальны. Ева трымала ў музычных пальчыках шматок дзявоцкае плеўкi i рагатала-заходзiлася. – Мамцы, мамцы пакажу! – радасна паведамiла яна, калi абмываў я расфарбаваныя крывёю сцёгны. – Вось мамка ўзрадуецца. 15. СТАРАЯ Позна ўвечары на тралейбусным прыпынку падышла да мяне старая Ева. Яна пяшчотна дакранулася да майго сцягна i прапанавала паслугi для мiнету. П’яны, я ледзь трымаўся на нагах ад выпiтага вiна, а таму вырашыў дзеля задавальнення рызыкнуць чэлесам сваiм. Ева завяла мяне ў прасторны пад’езд i распачала лiзанне-смактанне. Сперму яна пракаўтнула. Зрабiлася мне млосна. Знядужаны, прысеў я на прыступку. А ўзбуджаная Ева пачала распавядаць, як робiць мiнеты мiлiцыянтам, якi гэта кайф – адсмактаць у сапраўднага мужчыны ў вайсковай цi мiлiцыянцкай форме. Калi ж Ева задрала спаднiцу i запрапанавала свае похву з анусам, я нават паспрабаваў уставiць чэлес у старую дупу, але не змог стрымацца i званiтаваў на Евiну спiну. Яна брудна вылаялася, усцягнула майткi i выбегла на вулiцу. Застаўся я сядзець на прыступцы i чакаць, калi супынiцца-скончыцца галавакручэнне. 16. ЧАЧЭНКА Яна пазiравала, маляваў я роўную спiну Евы з Чачэнii. У яе было пяць палюбоўнiкаў. У мяне – дзве каханкi. Адно адному мы былi не патрэбныя. Выпадкова апынулiся мы ўдваiх напярэдаднi Новага года. У iнтэрнацкiм пакоi сядзелi ў палiтонах. Ад марозу палопалiся трубы. Палова Мiнска засталася без цяпла. Грэлiся мы гарэлкаю i танцамi ў фае. Iдучы з танцаў, падхапiў я Еву – сваю каштоўную рэч, свой навагоднi падарунак – на рукi. Нёс, нёс, нёс, а на сходах не ўтрымаў раўнавагу i бразнуўся на спiну. Як не зламаўся хрыбетнiк, Бог яго ведае. Свята скуксiлася. Ева паспрабавала суцешыць мяне сваiм шырокiм целам. А ў мяне жахлiва балела патылiца i пякло ў лапатках. Нават пругкiя грудзi з шакаладнымi смочкамi не радавалi, але сексам панацешылiся мы. Праз месяцы два, у Жаночы дзень, Ева завяла размову пра цяжарнасць. Яна паскардзiлася, што нiводзiн з яе пяцi сапраўдных каханкаў не жадае прызнаваць наступствы любовi. Навагоднi каханак – я, як i папярэднiя, параiў хутчэй зрабiць спарон. Ева паслухалася i наведала доктара. Працу натуршчыцы яна пакiнула, пайшла рабiць кiнамеханiкам на вечаровых сеансах. У мяне дагэтуль захоўваюцца пад ложкам малюнкi роўнай спiны Евы з Чачэнii. 17. УПАРТНIЦА Схапiў я Еву за тулава i перавярнуў дагары нагамi. Яна ўкусiла мяне за сцягно. Вырваў я нагу з зубоў, з цяжкасцю, але выдраў. Яна паспрабавала ўхапiцца рукою за чэлес, але паспеў я тыцнуць каленам у Еўчын нос. Кроў закрапала на паркет. На iмгненне Ева страцiла прытомнасць, i гэтага хапiла, каб вывалачы яе на гаўбец, перакiнуць праз парэнчы i, трымаючы за ногi, пачаць трэсцi. – А-а-а! – заматляла галавою Ева. Жахлiва: вiсець галавою долу, уночы, на вышынi чацвёртага паверха. У цёмных нябёсах з’явiлася празрыстая постаць даўгакрылага анёла, каб, калi што якое, забраць з сабою душу пакутнiцы. – А-а-а! – адгукнулася рэха ў цёмным горадзе. – Павiсi-пакрычы, можа, супакоiшся! Рукi мае пачалi калацiцца ад напружання. Яшчэ iмгненне, i Ева паляцела б на бетонныя плiткi. Забойства не здарылася. Анёл адляцеў у райскiя вышынi. Усцягнуў я самлелае цела на гаўбец, пацалаваў халодныя вусны i прашаптаў: – Усё ў нас будзе добра. 18. ФЛЕЙТЫСТКА Ева нiколi не грала на флейце, яна займалася ў кансерваторыi на фартэпiяна. Але для мяне яна засталася ў памяцi выключна флейтысткаю. У яе былi блiскучыя, нiбыта суцэльна касцяныя, пальчыкi з каротка абрэзанымi пазногцямi, шыракаватыя плечы, цяжкiя шары цыцак, смуглявы жывот з глыбокiм пупком, хлапечыя сцёгны i арлiны, яўрэйска-мужчынскi нос. Яшчэ ў флейтысткi па тры разы на месяц надаралiся крытычныя днi. Таму i пагаджаўся я на мiнет. Флейтыстка грала аўпарыштаку вiртуозна. Яна грала на чэлесе, як на чароўным iнструменце. Сканчаў я па два разы ўзапар, да поўнай спустошанасцi ды iгольчастага болю ў машонцы. Потым спаў па дваццаць гадзiн, бо нiяк не мог прачнуцца. 19. ДАЧКА ЧЫГУНАЧНIКАЎ Пазнаёмiўся я з Еваю – дачкой чыгуначнiкаў – у сваякоў на вясковым вяселлi. Яна была вiдная, высокая, стрункая, але праставатая, адпаведная сваёй сям’i чыгуначных працаўнiкоў. Пачаў я сустракацца з ёю. Некалькi разоў вячэраў у яе бацькоў. Далей за пацалункi ў чыгуначным скверыку ўзаемаадносiны не заходзiлi. Яна недвухсэнсоўна растлумачыла: спачатку мусiць шлюб, а потым сексуальнае. Вагаўся я, вагаўся. I тут здарылася нечаканае… Палiў я на iнстытуцкiм ганку, калi падышоў да мяне малазнаёмы аднакурснiк. Ён папрасiў агеньчыку, запалiў i спытаўся: цi сустракаюся я з Еваю – дачкой чыгуначнiкаў. Прызнаўся я, што ўзапраўду падумваю пра вяселле. – Нi ў якiм разе не жанiся з шэльмай. Яна – самая вядомая блядзюга ў нашым чыгуначным раёне. Калi хлопцам робiцца сумна, яны выклiкаюць Еву, каб пасмактала чэлесы. Ябецца яна кепска, а смокча выдатна. Яе мацi выхвалялася перад маёй мамаю пра цябе як жанiха. А мая мамка параiла распавесцi табе праўду. Чыгуначны раён невялiкi, усе ўсё пра ўсiх ведаюць. Яна не для цябе, так мая мама сказала. Прабач, калi пакрыўдзiў. Збянтэжыўся я, знябожыўся, але паверыў у аповед аднакурснiка пра мiнетныя здольнасцi дачкi чыгуначнiкаў. Паверыў i больш нi разу з ёй не сустрэўся, хоць i хацелася. 20. УКРАIНКА Мастачка-авангардыстка Ева мела шчыльна-чырвоны, як квадрат Казiмiра Малевiча, твар i экстрэмальна-чорныя, як праграмны квадрат Малевiча, валасы. Яна казала мне грудным украiнскiм голасам: – Я згодная стаць каханкаю якога заўгодна замшэлага дзеда, абы дапамог прадаваць мае генiяльныя палотны, мае бездакорныя малюнкi. Дзеда не знайшлося. Постмадэрнiстка-украiнка выйшла замуж за мастака-параноiка з белай, як апошнi квадрат Казiмiра, пысай. – Замест таго каб хоць зрэдку ябсцi мяне, – скардзiлася Ева, – ён эбанiтавым стрыжнем (эбанiтавым – без метафар) торкае ў паветра i кажа, што творыць полавы акт з Сонцам. Лысы iмпатэнт. Пашкадаваў я недатраханую хахлуху i адзiн раз патоўк. 21. ЯЎРЭЙКА Каб прымаць палюбоўнiкаў, яўрэйская Ева здымала пакой у вялiзарнай, як iнтэрнат, камунальнай кватэры. Скiнуўшы агнiста-чырвоную сукенку, яна легла на блакiтныя прасцiны i сказала мне: – Кахаемся першы i апошнi раз. Мы кахаемся, каб назаўсёды запомнiць адно аднаго. Мы даўно не любiм: нi ты мяне, нi я цябе. Мы любiмся ў гонар нашага былога кахання. Праўда яе, запомнiў я малочнае цела яўрэйскай Евы на ўсё астатняе жыццё. 22. РЫЖАЯ Тры разы пры розных варунках апынаўся я ў ложку з рыжай Еваю. Яна была старэйшая за мяне толькi на год, але паводзiла сябе так, нiбыта яна – мацi мая. Гладзiла па галаве i шаптала на вуха: – Спi, спi, спi. Засынай… Спрабаваў пагладзiць я iнтымныя месцы яе, а ў адказ яна моцна, да кiнжальнага болю, сцiскала яйцы мае. Адпакутаваўшы, супакойваўся я i засынаў пад салодкае «спi, спi, спi». У думках паўтараў я «пiська, пiська, пiська» i маляваў блiзкасць, што абавязкова адбудзецца наступным разам, толькi наступныя выпадкi з агульным ложкам адпавядалi папярэднiм да драбнiцаў. Рыжая Ева няўдала выйшла замуж, нарадзiла дачку, развялася, але выпадковых траплянняў у адзiн ложак са мною болей не здаралася. 23. ВIЛЕНЧАНКА Вiленскай Еве пякло. Кожны раз падчас акта яна скардзiлася мне на пякучыя болi ў похве. Стагнала, плакала, павiсквала, ускрыквала, выла i рыдала. У Евы была зусiм неглыбокая адтулiна. Нават мезенец мой заглыбляўся ў яе з цяжкасцю. А вось усё астатняе ў Евы мела акругласць, сакавiтасць, плаўнасць i прывабнасць формаў. У навагоднюю ноч лёг я з Еваю, а ў суседнiм пакоi начавалi знаёмая з сябрам. – Што ты з ёю рабiў? – наранiцу шэптам спыталася знаёмая ў мяне, пахмурнага i злоснага. – Ева праскавытала ноч навылёт. Не дала заснуць. Зрабiў я выгляд, што не разумею пытанняў, i сказаў: – А ты заўважыла, што Ева падчас сексу гаворыць выключна на эсперанта? 24. ТАДЖЫЧКА Мацi Евы паходзiла з Таджыкiстана. Таму ў дачкi выраслi вугальныя, густыя, шырокiя бровы, што сыходзiлiся на пераноссi. Яе вочы былi непараўнальнай прыгажосцi, але ж мужчынскiя бровы па-над iмi… Любiмыя колеры таджыкскай Евы – бэзавы i фiялетавы. Абавязкова ў яе гарнiтуры мелася альбо фiялетавая, альбо бэзавая рэч. Вялiкiя вочы, сярэднявечная прыгажосць i заiканне надавалi Еве нешта жывёльнае i чужынскае. Яе цела мела неверагодную шчыльнасць, нiбыта сам Алах вырабiў яго з гладкага дрэва. Рабская пакора, выпрацаваная ў мусульманскiх жанчын стагоддзямi, справакавала мяне ўвагнаць чэлес у тугi анус яе. Ева не выказала анi калiва незадаволенасцi, адно пракусiла ўласнае запясце да фiялетава-бэзавай крывi. 25. СУСЕДКА Пра Еву, што жыла па суседству са мною, расказвалi розна-эратычныя плёткi. Нiбыта яна – вядзьмарка i прыварожвае заможных мужчын. Нiбыта гуляе ў «тройку», калi тры жанчыны прапаноўваюць мужчыне пазаймацца сексам на ўмовах наступнага кшталту: зможа ён, нi разу не скончыўшы, давесцi да аргазму iх траiх – яны сплочваюць яму досыць вялiкiя грошы, а як не – ён iм плоцiць утрая большую суму. Вырашыў я спраўдзiць, цi ёсць грунт пад абгаворваннямi. Завiтаў да суседкi i проста спытаўся пра гульнi ў «тройку». Ева не адказала, апусцiлася перада мною на каленi i вызвалiла чэлес. З найдалейшага кутка ў змрочным калiдоры за нашымi любошчамi назiраў зеленавокi чорт. Праз дзве хвiлiны застаўся я без кроплi спермы. Тады Ева правяла мяне ў спачывальню, дзе за ложкам стаяла вялiкае люстэрка. Браў я Еву ззаду, а яна пяшчотна пагладжвала i цалавала маё i д’яблава адлюстраванне. Пасля гэтае блiзкасцi не засталося ў мяне i кропелькi сумненняў нi пра «тройку», нi пра тое, што Ева – вядзьмарскае стварэнне. 26. IНТРЫГАНКА Ева – распусная iнтрыганка – хацела-памiрала, каб муж яе авалодаў Евай маёй. Дзеля гэтага назапасiлiся пачастункi, нагатавалiся прысмакi, а падчас урачыстай вячэры вiно з гарэлкаю няспынна падлiвалiся ў чаркi. Iнтрыганка распранулася за сталом дагала i, смеючыся, усцягнула на сябе мяне, разгарачанага ад няёмкасцi i алкаголю. Муж iнтрыганкi гэтаксама агалiўся i пачаў спакушаць Еву маю тонкiм чэлесам сваiм. Тут i ляснуўся план iнтрыганкi. Еву маю не спакусiў касавокi кнур з крывым чэлесам. Ева мая пырхнула, як курапатка ў полi з-пад ног, за кватэрныя дзверы. Доўга не мог я скончыць, з-за таго, што пераеў i перапiў. Ушчэнт змучыўся сам, змучыў Еву-iнтрыганку з яе пакрыўджаным мужам, што голы сядзеў за сталом i каўтаў гарэлку, чарку за чаркай. Нарэшце, працверазеўшы ад сексу, пакiнуў я марны занятак i панёс насенне дамоў, да Евы сваёй. 27. ВЕРШНIЦА На днi нараджэння малавядомай мастачкi-керамiсткi госцi кепска закусвалi i шмат пiлi. Паступова хто мог сысцi – сышоў, а хто не змог – паклаўся спаць. За сталом засталася Ева – сяброўка iмянiннiцы i я. Лянiвым языком тая расказала, як у юнацтве марыла стаць вершнiцай, як трэнер па конным спорце здзекаваўся: абзываў таўстухаю i аднойчы прымусiў ябацца ў стайнi. Узбудзiў мяне аповед пра гвалт пад конскiмi капытамi, i распачаў я настойлiвыя заляцаннi. Ева саступiла, навалiлася на мяне – новага каханка, застагнала i пачала дзерцi пазногцямi спiну маю. Аказаўся я задробны для распаленай, непапраўна тоўстай, раз’юранай Евы з непамернай, як у кабылы, вульваю. З-за рознапамернасцi мы доўга не маглi спатолiцца i пападрапалi адно аднаго ўшчэнт. 28. АНГЛIЧАНКА Кiрпатая, чэрствая, з добрымi зубамi, з хваравiтым тварам, з каланiяльнымi прыхапкамi чалавека, чые продкi захапiлi i ўтрымлiваюць паўсвета – Ева з Англii – вельмi здзiвiлася, калi паставiў я на стол вiскi, содавую, яблыкi i апельсiны ў вазачцы. – Грунтоўна рыхтаваўся ты да сустрэчы. Гэта ўсё неверагодна дарагое ў вашай краiне. Можна было абысцiся гарэлкай з хлебам. – Сапраўды, i замест цябе запрасiць прадаўшчыцу з хлебнай крамы. Англiчанка вывудзiла з заплечнiка цыгарэтны пачак: – Тут якраз дзве ангельскiя цыгарэты, для цябе i для мяне. Цела ў яе было пругкае, гнуткае, хлапечае. Похва – вузкая i глыбокая. З такой похваю не варта рабiцца прастытуткаю. Яна, зрэшты, i не збiралася ў гейшы. Ева вучылася на выкладчыцу, а можа на выведчыцу, што ў той вечар цiкавiла мяне зусiм мала. Падабалася мне, як шчыльна заходзiць чэлес у похву, як выгiнаецца ангельская спiна ў залацiнках рабацiння, як адкрываецца вялiкабрытанскi рот, поўны роўных анёльскiх зубоў. 29. СПЯВАЧКА Спявачцы Еве катастрафiчна не ставала вострых пачуццяў. Яна прагна шукала iх у сексе. Яна перапаўняла сябе гарэлачным духам. Таму i дайшла да акта з мужчынам i жанчынаю ўадначассе. Тым часам ап’янелы муж Евы хроп у суседнiм пакоi. Любошчы атрымалiся гучныя, са стогнамi, ускрыкамi, грукатаннем канапы аб сцяну. Муж прахапiўся i пабачыў тры целы, завязаныя ў сексуальны вузел. У адным з тых успатнелых целаў ён пазнаў жонку сваю – Еву. Iгрышча скончылася забойствам, але загiнула не спявачка i не я з палюбоўнiцаю, а котка. Абражаны муж схапiў за галаву любiмую, нi ў чым не вiнаватую рудую котку i кiнуў жывёлiну з усяе мужчынскае сiлы ў сцяну. Котка каўкнула i здохла. Спявачка Ева з мужам разышлася, каб далей працягваць пошукi гарачых адчуванняў i не рызыкаваць жыццём хатнiх жывёлаў. 30. ГIТАРЫСТКА Пасля канцэрта гiтарыстка Эва запрасiла мяне ў госцi. Толькi канцэрт быў мой, а не яе. Пасля двухгадзiннага чытання вершаў стамiўся я i агаладаў, таму з радасцю еў гарачую яечню i стараўся не заўважаць вуглаватасцяў пасрэднай гiтарысткi i яе жоўтых ад тытуню пальцаў. I ў ложку не заўважаў я халодных, як лютаўскi лёд, клубоў i колкiх ад кепскага галення лытак. Паклаў я жаночыя пяты сабе на ключыцы i як толькi мог глыбока ўстаўляў чэлес спачатку ў похву, а пазней i ў дупу. Гiтарыстка цiха плакала ад горкай радасцi i салодкай пякучасцi. Наранiцу з’еў я ўдалую яечню i сышоў. Эва шукала працягу ўзаемаадносiнаў нашых: тэлефанавала, чакала каля дома майго, пераймала пасля канцэртаў… Марна. Гiтарыстка абрыдла мне яшчэ ў перша-апошнюю ноч, адвярнула мяне ад яе канчаткова i незваротна. 31. ГАНДЛЯРКА У гандляркi Эвы пасадзiлi сына. Кiнулi яго ў турму за здзек i згвалтаванне непаўналетняй дзяўчыначкi. Нi грошы, нi сувязi не дапамаглi Эве выратаваць сына ад смяротнага пакарання. Матчына гора залiвалася шампанскiм у рэстарацыi. Напiвацца ёй дапамагала сяброўка – буфетчыца. Пачырванелымi вачыма гандлярка знайшла ў пракуранай зале мяне. Вячэраў я з сябрам. З бутэлькай каньяку яна падсела да нас i распавяла гiсторыю пра сынулю-гвалтаўнiка. Паспачувалi мы дзеля прыстойнасцi. Каньяк быў дарагi. Другую бутэльку каньяку разлiвалi па чарках на лецiшчы ў Эвы. Лiў дождж, i ў халаднаватым дамку каньяк пiўся ўсмак. Дзе падзелiся буфетчыца з сябрам, не памятаю я. Змучаная i ахмялелая Эва пайшла спаць. За ёю пасунуўся i я. – Ты мяне згвалцiш, i табе нiчагусенькi не будзе, а майму сынулiку далi найвышэйшую мерку. Гандлярка Эва была старэйшая за мяне на гадоў пятнаццаць. Як змог выябаў я Эву i заснуў. А яна ўсю ноч, седзячы ў ложку, лiла слёзы; такi лёс у сапраўднай Эвы – плакаць па сыне. 32. АЛКАГАЛIЦА Тады Эва яшчэ не займела рэпутацыi п’янiцы. Нiхто i не думаў называць яе алкагалiцаю. Таму з лёгкасцю адгукнуўся я на прапанову перапiхнуцца. Эва паставiла на вечаровы стол вiно таннае, мацаванае i салодкае, як малiнавае сочыва. Сказала, што запрасiла мяне выключна дзеля цiкаўнасцi, бо займалася сексам усяго адзiн раз у жыццi. Эва нахабна хлусiла, што кепска ведае перапiхон, бо мела трохгадовага сына. Ахмялелы i ўжо непераборлiвы, зацягнуў я будучую алкагалiцу ў ложак. Той быў нязручны, мяккi, з ямiнаю ў сярэдзiне. Давялося торгацца ў скурчаных ненатуральных пазiцыях. Не дзiва, што, меўшы такi скамечаны секс, можна лёгка адмовiцца ад яго зусiм, пачаць пiць, спiцца i займець мянушку Алкагалiца. Эва так i зрабiла. 33. ПАЭТКА – Думаеш, нiчога не ведаю? Так? Усё ведаю i шматшмат чаго ўмею… – мармытала паэтка Эва. Насамрэч не ўмела яна нiчога-нiчагусенькi. Здагадалася, праўда, распрануцца i сцягнуць з белай дупы сваёй падраныя на каленцы калготкi. А потым ляжала на спiне, як бярозавае бервяно. Якраз з ёю – маладзенькай паэткаю Эваю – першы раз адчуў я непераадольнасць рознiцы ва ўзростах. Выратавала выпiтая разам гарэлка. Уначы паэтка скрала са стала некалькi новых вершаў маiх i ўцякла праз акно. .........................................
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|