 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Аскепкі
|
– Не ведаю, не думаў, – адказвае Расцiслаў. – Ёсць прапанова пайсцi разам, – кажа Аркадзь. – А хто будзе? – Калi i ты прыйдзеш – чацвёра. – Сцiплая кампанiя. – Сцiплая, – Аркадзь смяецца. – Толькi ёсць умова... Людмiла прасiла табе сказаць, што яна – дзяўчына. – Пры чым тут Новы год? – Яна прасiла сказаць пра гэта табе. – А чаму мне? Цiкава... – Падабаешся. Ёй, дарэчы, дваццаць гадоў. – Шкада, што Новы год надыдзе, нават калi яго не сустракаюць, – гаворыць Расцiслаў на поўным сур’ёзе. * * * Людмiла непрыгожая, але па ўсiм вiдаць, што яна глядзiць за сабою i можа сябе падаць. * * * Учацвярых яны сядзяць за часопiсным столiкам, якi спрэс застаўлены посудам. На высокiх шклянках намалёваны аўтамабiлi старых марак. Пакой, дзе сустракаецца Новы год, зусiм маленькi. Ён маленькi, бо ў суседнiм пакоi стаiць раяль, а каб паставiць раяль, трэба было павялiчыць адзiн пакой i адпаведна зменшыць другi. Нават кiтайскiя вышываныя шоўкам краявiды, што вiсяць па сценах, не дадаюць маленечкаму пакою прасторы. – А цi не зрабiць з Новага года вяселле, – прапаноўвае Аркадзь. – Горка, – кажа Ларыса. Расцiслаў з Людмiлаю не пярэчаць, а ўстаюць i цалуюцца. * * * Магнiтафон прапануе танцы. Усе танцуюць у большым пакоi: Расцiслаў з Людмiлаю, Аркадзь з Ларысаю. * * * Яны знаёмяцца на рок-сэйшане. Ідзе гала-канцэрт. Аркадзь з Расцiславам у антракце выходзяць курыць. Ідзе дробны дождж, але пасля задушлiвай, перапоўненай гукам залы iм прыемна стаяць пад дажджом. Побач стаяць Людмiла з Ларысаю. Дзяўчаты слухаюць глупства, што нясе дзяжурны кантралёр. Ён хоча спадабацца iм, але ў яго нiчога не атрымлiваецца. У Расцiслава з Аркадзем знаёмства завязваецца лёгка. * * * Каля раяля расце фiкус у бочачцы. Раяль – гэта не фiкус, якi можа жыць у iнтэрнацкiм калiдоры, што прапах смажанай цыбуляю. Раяль патрабуе лепшага паветра. Дзiўна, але нават пыл глядзiцца на раялi дарэчы. Раяль гаворыць сам за сябе, i ў пакоi, дзе ён стаiцъ, лунае водар воску. * * * Пасля рок-сэйшана Расцiслаў сустракаецца з Ларысаю i Людмiлаю толькi на Новы год. У Аркадзя адна заганная рыса ў характары: любiць дробныя грошы. Ён нiколi не адмовiцца лёгка зарабiць чырвонец. Але тыя, хто яго добра ведае, глядзяць на Аркадзеву сквапнасць як на забаўку i з вялiкiм задавальненнем прапаноўваюць невялiкiя заробкi. * * * Калi Ларыса купляе мяса да святочнага стала, Расцiслаў ёй гаворыць, што яна выглядае чароўна. Гэта адзiны варты ўвагi камплiмент, якi змог сказаць жанчыне Расцiслаў. * * * Ларыса працуе ў сярэдняй школе настаўнiцай матэматыкi. I ў яе ёсць "любiмчыкi". Яна саромеецца гэтага i часам скардзiцца Людмiле сама на сябе, што нiяк не можа абысцiся без "любiмчыкаў" i пачаць аднолькава ставiцца да ўсiх сваiх вучняў. * * * – Мамiн бацька ў Кiтаi жыў, – тлумачыць Людмiла Расцiславу. – Нiколi не бачыў карцiн, вышываных шоўкам, – паўтарае ён. – Мамiн бацька ведаў кiтайскую мову i чытаў старажытную паэзiю. Ён i сам складаў вершы, але, калi памёр, мамiна мацi чамусьцi схавала архiў. – А што ён рабiў у Кiтаi? – Працаваў iнжынерам. Электрастанцыю будавалi... – Людмiла, а ты не ведаеш, чаму ў кiтайскiх карцiн такiя доўгiя фарматы? Цi то вертыкальныя, цi то гарызантальныя, але абавязкова выцягнутыя... – Кiтайцы, пэўна ж, не любяць квадратаў, iм даспадобы iмперская велiч i прастора, панарамы ў некалькi даляглядаў... – А яўрэi? – пытае Расцiслаў. – Можна спытаць у Ларысы, яна – яўрэйка. Толькi не варта iх будзiць, хай спяць. * * * Людмiла вяртаецца з ваннай. Акрамя шаўковай начной кашулi, на ёй нiчога няма. Яна гасiць святло i кладзецца побач з Расцiславам. Ён адчувае на твары прахалоду Людмiлчынай далонi. * * * "Ён прыгожы, – думае Людмiла, – як для мужчыны, то i занадта. Можна лiчыць – мне шанцуе. А чаму мне не павiнна шанцаваць? Першы мужчына павiнен быць прыгожы... Ён мне нават падабаецца. Я не кахаю яго i не люблю. Так лепш". * * * Людмiла ледзь стрымлiваецца, каб не спытаць, цi падабаецца Расцiславу яе начная кашуля... * * * – Яны спяць, – шэпча Аркадзь. – Яна iдыётка, – шэпча Ларыса. – Чаму iдыётка? Не разумею... – Няўжо нельга было зрабiць усё нармальна? – А ты ўсё рабiла нармальна? – Я зрабiла, як усе. Спачатку сустрэчы... – А якая рознiца, былi сустрэчы цi будуць? – Спачатку павiнна быць каханне, – Ларыса садзiцца на ложку. – Павiнна... Зноў тваё "павiнна"... А ты кахаеш мяне? – у Аркадзевым пытаннi гучыць непрыхаванае раздражненне. – Не кахаю. Раней кахала, а цяпер люблю, цяпер мы разам спiм... * * * – Спачатку ты схадзi, – кажа Людмiла, – бо я надоўга займу ванны пакой. – Я хутка, – пагаджаецца Расцiслаў. * * * "Я дарэмна пiла каньяк пасля шампанскага, – думае Ларыса, – трэба пайсцi на кухню i выпiць вады. Цiкава, хто там мыецца? Ён цi яна? Так цi iнакш, давядзецца апрануцца. Як не хочацца вылазiць з-пад коўдры, але i ляжаць не хочацца. Нашто я пiла каньяк? Хапiла б i аднаго шампанскага... Добра, што толькi смажыць. Дзе падзелiся пантофлi? Як непрыемна запальваць уночы святло. Прыгожыя шклянкi. Асаблiва гэтая, з жоўтай машынай на баку. З прыгожай шклянкi i атруту пiць прыемна". * * * – I ты не спiш? – на кухню заходзiць Людмiла. – Прыгожыя шклянкi... А як ты сябе адчуваеш? – Нармальна. – Калi ў цябе ўсё нармальна, я iду спаць. * * * Ранiца. Яны ўчацвярых сядзяць за часопiсным столiкам i п’юць моцную гарбату. – Вон адсюль, – шэпча Людмiла, – вон адсюль... Астатнiя маўчаць. – Вон. Усе вон! – крычыць Людмiла. Астатнiя маўчаць. Астатнiя глядзяць на гарбату ў высокiх шклянках. Людмiла хапае крухмальны рог абруса i сцягвае на падлогу ўвесь посуд. Зусiм няшчасны выгляд маюць аскепкi з разнятай на кавалкi машынкаю. Астатнiя шклянкi ў руках прысутных. – Прабачце, – Людмiла пачынае збiраць пабiты посуд. Ларыса бярэцца дапамагаць. * * * – З Новым, 1979 годам...
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|