|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вытрымкі, цытаты, развагі, назіранні, ўласныя выслоўі
|
* * * Я веру ў кансалідацыю графаманаў і не веру ў плюралізм, суіснаванне таленавітага і бяздарнасці. * * * Нідзе так не стамляешся, як на выстаўцы. Пад канец перастаеш рэагіраваць нат на больш выдатныя творы мастацтва. * * * Класік «жывы»? Гэта дзіўна. Званне гэта даюць наступныя пакаленні. * * * Перажываем часы тэрору халтуры пад відам новага мастацтва, авангарда. * * * Марынэці заклікаў знішчыць музеі, творчасць мінулага... Ён думаў – слова зможа адмяніць лад, змяніць свет. * * * Усе ўзнагароды Нобеля робяцца рукамі палітыкаў. * * * Хто сёння за нейкую ідэю будзе змагацца, калі ідэі няма, і тыя, якія былі, – на сметніку гісторыі. * * * Я стаў іншым і іншай стала паэзія. * * * На гісторыю глядзім праз акуляры літаратуры, мастацтва. * * * Білет у Вялікі тэатр – 3,5 долары; нумар гасцініцы – 400 дол. * * * У нас як упруцца ў нейкае прозвішча, дык будуць яго скланяць на ўсе лады, хоць за ўвагай застаюцца вартыя большай увагі. * * * А чытач часта паступае не па праграме, што яму раюць. * * * Слушныя артыкулы не чытаюцца так, як скандальныя. * * * Калі меркаваць па актыўнасці духоўнікаў, даўно павінна было настаць маральнае адраджэнне ў нас. А што бачым? Поўны маральны упадак, п’янства, поўны эканамічны балаган. * * * Тыя, што патрафяць нешта рабіць, – робяць, тыя, што не патрафяць, – павучаюць (англ. пагаворка). * * * Колькі ў угоду рыфмы знаходзім розных дзівосаў! Нат у Брусава: Дремлет Москва будто самка спящего страуса (?). Каб зрыфмаваць з радком: «Тянется длинная шея – беззвучная Яуза...». А Русь і саюз? * * * Гётэ, Стаф, Івашкевіч пісалі да старасці. Рэмбо кінуў пісаць малады. * * * Генерал Дравіч канфедэратам барскім адсякаў правую руку і ссылаў у Сібір. * * * На пачатку 20 стаг. Рублёва лічылі варварскім багамазам. У бэдэкеры на Расіі 1918 г. гаварылася аб яго мастацтве, як аб «прымітыўным і скасцянелым, якое мае толькі этнаграфічную вартасць». * * * Пантэтофэн – апанент Коха – глынуў на публічным паказе бацылы халеры і не захварэў. * * * Панятоўскі – лысы, баязлівы, а ў літаратуры? * * * Смерць Гастэлы. Знойдзены ў Тарце самалёт. * * * Міцкевіч. Цвітуць восенню кветкі. Букі букам перадаюць рэха (?). У нас не растуць. * * * У Шэкспіра чэхі жывуць пад морам. * * * У Шылера Геслер дае яблык з дрэва ў снежні. * * * На востраве Багемы Калумб з падзорнай трубой, якую выдумалі праз 100 год пасля яго смерці. * * * Кутузаў у Ленінградзе падобны на рымскага легіянера. * * * «Fonis Polonia!» – Касцюшка не гаварыў. Гаварыў: «Няшчасная была б Польшча, калі б лёс яе залежаў ад аднаго чалавека». * * * Масква збіраецца выкінуць на рынак трафейныя творы мастацтва, раней зрабаваныя немцамі. Чаму толькі праз 50 год? * * * Памылка саветолагаў: «Хаця Бжэзіньскі, А. Стромас (літ. эмігрант), А. Амарлік «Ці СССР пражыве, праіснуе да 1994 г.», дэсідэнты Джылас, Оруэл (Orwell): «Як маніла наша статыстыка? (50 мільёнаў пар ботаў, хоць не выпусцілі ні пары)». * * * Хлусня пра Раманава, што браў прыборы з Эрмітажа. Вяселле было ў Таўрычным замку, дзе была партшкола і сталовая. Раманаў быў кандыдатам на высокі пост. * * * Здабыццё хлеба не пакідае часу на культуру. Страх за заўтрашні дзень паралізуе ўсякую дзейнасць.
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|