РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Споведзь самагубцы
 
Аргазм-паэма (1)

 
 
1

 
 
вы прыходзілі роўна апоўначы
у пакоі рабілася сонечна
на сэрцы рабілася мулка
зыходзілі кплівым золкам
а толку?!
«Толк» – расейскае слова?
КАРОВА – інтэрнацыянальнае слова!
А як вы глядзіце на СЭКС?
(Гл. вышэй тэкст!)
        

 
 
2

 
 
балюча…
ануча!
лужына
занадта разрэз завужаны
        

 
 
3

 
 
Ну прычым тут жанчына, прычым?
эх, братка! Давай памаўчым…
        

 
 
4

 
 
у сьвежых газэтах –
аркушы – белыя
друкуюць пра гэта
сьмелыя!
        

 
 
5

 
 
Гідка, калі ўсё можна.
Лепей давай асьярожна.
Лепей давай сёньня так,
як…
як?
        

 
 
6

 
 
Зараза!
Няма адказу.
        

 
 
7

 
 
«Милый,
я вас любила…»
Мала!
сука
хачу каб кахала!
        

 
 
8

 
 
сьвятое…
а калі не адзін, а двое?
сьвятое…
а калі сярод пляцу, з другою?
сьвятое…
а калі гандляваць сьлязою?
сьвятое…
а калі па жывым – бэнзапілою?
сьвятое…
а калі пераблытаны ролі?
сьвятое…
а калі…
не крычы,
не сьмярдзі сярод поля.
        

 
 
9

 
 
жыў на сьвеце добры сабачка колі
вельмі любіў ён паштэты і волю
але болей любіў маладзенькіх сучак.
Дазвольце, спадарыня, ручку!
        

 
 
10

 
 
рыпяць рыпяць вірлавокай мыліцы.
Чорт, вяроўка ня мыліцца!
        

 
 
11

 
 
Была сыбота.
Спаткаліся ўпотай.
Вы лучылі пяшчоту.
а ён сядзеў у суседнім пакоі
піў каньяк
і ахайна
на скрылёчкі намазваў шпроты
Такая работа!
была сыбота…
        

 
 
12

 
 
хто – ты?
        

 
 
13

 
 
пытаньне –
большай няма бязглузьдзіцы
з вачадолаў бялкі вылузваюцца
а хтосьці смокча кактэйлі
апсавелі!
дакладней асабачыліся
Мілая, на тым сьвеце пабачымся.
        

 
 
14

 
 
а што калі няма таго сьвету?
восень
зіма
вясна
лета…
 
не,
 
лета
зіма
вясна
восень
як толькі ногі вас яшчэ носяць!
вас апошняй кляцьбою склялі
ад зямлі
14 573 кілямэтры
да раю
        

 
 
15

 
 
туды даўно
нікога
не запрашаюць.
        

 
 
16

 
 
слодыч
калі сьвятых няма побач
асалода
мордай называць морду
аргазм
упадаць у рэдкакаштоўны маразм
і выкшталцонасьцю наталяцца:
сярод трупярні –
кахацца!
        

 
 
17

 
 
прабачце я вас не абражаю?
а ў вас ёсьць акром жонкі краля?
паверым на слова – няма
вырак адзіны: дарма!
        

 
 
18

 
 
мой мозг – мой забойца.
бывае
ён вас
ня ў час
забівае.
        

 
 
19

 
 
каму балела
усе здохлі.
позна размазваць соплі
яны ня вернуцца
нішто
ня зьменіцца
        

 
 
20

 
 
і быццам мы ні пры чым?
давай браток памаўчым…
        

 
 
21

 
 
Калі будзеце ўспамінаць,
апускайце канчаткі на «…маць».

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.