 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чаравікі маленства
Вершы
|
Жыцьцё пытае, што зрабіла я, Каб больш высокай столь была У доме Нашчадкаў, Урадзіла каб ральля I дабрыня расправіла далоні Над лесам, Над бацькоўскай стараной, Над чалавецтвам – Цёплай зоркай зіхатлівай. Калі, зямля, ты выдыхнула мной, Дай моцы мне зрабіць дябе шчасьлівай. Да нечага рыхтуемся штодня. На вастрыні жыцьцёвых скрух сумленьне. Чыя віна, ці ў чым мая віна За позьняе равесьнікаў сталеньне? Так, да сьвядомай сталасьці ідзём Павольна за бацькоўскімі плячыма I верым шчыра ў плён наступных дзён, A сёньняшні растрачваем, магчыма...
|
Хто гэтая дзяўчынка, Што мячык падкідае, – Сукенка аблачынкай, З падскокамі сандалі? На лесьвіцы ўспамінаў Яна на самым версе: Чырвона ад маліны, Што назьбіралі ў лесе, Салодка ад усьмешак. Яшчэ далёка восень. А час хаду прысьпешваў, Трывожны гул даносіў. Сукенка аблачынкай, З падскокамі сандалі... На правільнасьць учынкі Пазьней мы правяралі.
|
Сярод лістоты i травы – Абраз далёкага маленства, Маё (з нацяжкай) падабенства, Учынкаў строгі вартавы. Глядзіць дапытліва ў душу: На стому, роспач, закавыкі, I ў позірк, як у варажбу, Ён сэнс закладвае вялікі.
|
Кожнаму з нас патрэбна Маленькая, ціхая гавань, Дзе не мяняюць на срэбра Hi ганьбу тваю, ні славу. Дзе ты жаданы i родны У сонечных промнях ці ў брудзе, У старых лахманах ці модны – Усякі прыгожы будзеш. Заўжды там цябе чакае Гарачай гарбаты кубак; Там цені няўдач зьнікаюць I робіцца сьветлым смутак. Адтуль, спакоем спавіты, Надзею возьмеш, як ветразь. Прыйшоў ты слабы i разьбіты, А пойдзеш – моцны i зь верай.
|
Памяць скідае стог успамінаў За сьлядамі былой мітусьні. Высыхаюць, нібыта травіны, Незваротныя, тлумныя дні. I на скошаны луг не вярнуцца, Хоць бываюць хвіліны тугі, Калі думкі ў былое памкнуцца, Разварушаць стагі.
|
Месяц сны нясе ў кошыку, Нібы цуды чараўнік, Раздае ўсім... Раскоша: Сьніцца мне чаравік! Серабрыстай павуцінкай Шнуровачка-стужка, Я на весьнічках дзяўчынка, Я на балі Папялушка... Сьняцца сёньня чаравікі – Пойдзеш заўтра ў сьвет вялікі. Чаравік – шапатнічак, Размоўнічак З брукам, з крывулямі-сьцежкамі. Ён спыняўся каля крынічак, Ён ступаў не сьлядамі – Вершамі. Зоркі ў полі зьбіраў – Рамоначкі. Сьніла-сьніла: Чаравікі, шнуровачка... Прычакала акно маё золачак. Сонца сны ў жменю сабрала, Быццам князёўна каралі. Бабуля прыйшла i з усьмешкай сказала: Купіла табе сандалі...
|
Лялька старая стала, Лялькі старэюць рана. Дзяўчынка яе схавала Ад кпінаў сяброў старанна. Дзіцячыя сны зьнікалі, I ручкі тыя, што міла Ляльку калісь апраналі, Кніжку мацьней прытулілі. Сьвет адкрываўся новы: Заблытаны i бяздонны. I сьпелі на вуснах словы, Каб сьвету ня быць бязмоўным. Ды ў смутку ішла ў куточак, Дзе лялька яе сядзела, Шаптаць: «Маляваныя вочы, Няўжо вам усё зразумела?..»
|
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|